У чаканні насення

IMG_6452СВК «Вулькаўскі світанак” пачаў пасяўную адным з першых у раёне. На дзень выхаду “ЛН” у гаспадарцы, дзе пад яравыя культуры адведзена 2560 гектараў, справіліся з сяўбой аўса і зернебабовых культур, якія размясцілі на плошчы 350 гектараў. Акрамя таго, даставілі на палі 42 тысячы тон арганікі, палову якой унеслі ў глебу.

Кожная вясна мае свае адметнасці. Сёлетняя, як расказаў па дарозе на палеткі галоўны аграном Валерый ПАЎЛОВІЧ, выдалася амаль ідэальнай:

— Нашы сельгасугоддзі размешчаны ў асноўным на асушаных глебах, для якіх вельмі характэрны лішак веснавой вільгаці. Выводзячы ў поле агрэгаты, абавязкова прадугледжвалі і тэхніку, якая выцягвала б трапіўшыя ў гразевую пастку цяжкія энерганасычаныя трактары. Сёлета яны ідуць па палях без праблем. Вільгаці ў глебе зараз дастаткова.

IMG_6430Каб яна затрымлівалася, днямі закрылі шлюзы на меліярацыйных каналах. Веснавыя работы ідуць зладжана і арганізавана. У гаспадарцы хапае першакласнага насення яравых збожжавых і зернебабовых. На пасяўной задзейнічаны 18 чалавек. Гэта звяно па вывазу арганікі, механізатары на падрыхтоўцы глебы і сяўбе, работнікі зернесклада. Усе яны забяспечаны гарачым харчаваннем. Непасрэдна ў полі працуем з 9 да 19 гадзін. На ноч тэхніку пакідаем пад наглядам вартаўнікоў на месцы работы, тут жа яе і запраўляем, што дазваляе эканоміць ГЗМ. Маем пастаянны запас дызельнага паліва на 3 дні работы, бензіну — на 10 дзён. Таму ўпэўнены, што з сяўбой справімся ў аптымальныя тэрміны. Адзіная праблема — недахоп азотных і фосфарных угнаенняў, але і гэта, спадзяемся, вырашым.

А вось і ўзаранае поле. Удалечыні паказаўся “Джон-Дзір”, якім упэўнена кіраваў Мікалай КІСЕЛЬ. На працягу 9 год ён практычна адзін засявае ўсе плошчы ў гаспадарцы (акрамя бульбы). Прыкладна па 2 рэйсы з насеннем дастаўляе штодзень да агрэгата вадзіцель Мікалай Яраховіч.

IMG_6442На другім участку глебу пад яравыя культуры старанна рыхтаваў Міхаіл ПАЎЛОВІЧ. У залежнасці ад даўжыні поля за дзень ён выдае ад 20 да 25 гектараў якаснага ворыва. Хаця кукурузу сеяць яшчэ рана, аднак запраўляць пад яе глебу арганікай — самы час. Гэтай справай у складзе звяна з 4 чалавек займаецца і механізатар Уладзімір ЯРАХОВІЧ, у распараджэнні якога 18-тонны раскідвальнік.

IMG_6457

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.