Важная гістарычная падзея

IMG_1432-1024x70015 сакавіка адзначылі Дзень Канстытуцыі. Быць грамадзянінам Беларусі — гэта вялікае шчасце, высокі гонар. А момант атрымання пашпарта з’яўляецца ўрачыстай і запамінальнай падзеяй у жыцці. Менавіта такім ён стаў для 29 юнакоў і дзяўчат — прадстаўнікоў таленавітай моладзі раёна.

Урачыстае ўручэнне пашпартоў прайшло напярэдадні ў Цэнтры дзіцячай творчасці ў рамках Усебеларускай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі”.

У цырымоніі прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Захаркевіч, старшыні раённых арганізацый: “Белая Русь” — Людміла Казадаева, аб’яднанняў прафсаюзаў — Ігар Гапон, “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” — Аляксандр Жуланаў, першы сакратар райкама БРСМ — Юрый Паўловіч.

— У 1994-ым у Беларусі адбылася важная гістарычная падзея: быў прыняты асноўны закон краіны, прызнаны адным з самых прагрэсіўных у свеце, — адзначыў Анатоль Захаркевіч. — Чалавек, яго правы ісвабоды былі абвешчаны вышэйшай каштоўнасцю дзяржавы, галоўнай мэтай яго развіцця. З гэтага дня Беларусь атрымала надзейны прававы фундамент, непарушны каркас міру, згоды і адзінства. У краіне пачала фарміравацца новая суполка, якая ўзяла на сябе адказнасць за будучыню нашай Радзімы. Сёння мы маем права з гонарам сцвярджаць: сучаснае беларускае грамадства стала адзінай магутнай сілай, здольнай аб’яднаць людзей розных нацыянальнасцей і рэлігій. Хачу пажадаць — ніколі не заставайцеся абыякавымі. Будзьце актыўнымі ў сваім асабістым жыцці і ў жыцці роднага горада, вёскі, смела ідзіце да вызначанай мэты і вядзіце за сабой іншых! А кіраўніцтва раёна заўсёды падтрымае ўсе вашы добрыя пачынанні.

IMG_1433Выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў атрымалі з рук ганаровых гасцей не толькі пашпарт, але і маляўнічыя ілюстраваныя выданні “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, памятныя сувеніры і спецыяльныя ўкладышы ў пашпарты з тэкстам гімна і дзяржаўнай сімволікай.

У адрас маладых грамадзян Рэспублікі Беларусь прагучала шмат цёплых слоў і ўпэўненасць у тым, што з уласцівымі ім энергіяй і энтузіязмам, ведамі і ўменнямі, яны зробяць усё неабходнае для росквіту нашай краіны.

Не менш прыемным падарункам стала выступленне вакалістаў і танцавальных калектываў ЦДТ.

IMG_1396

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.