За памылкі давядзецца плаціць

1334745935_ogon2-440x244Кожны год веснавыя палы прыводзяць да няшчасных выпадкаў — узгарання жылых дамоў, траўміравання і гібелі людзей. У мінулым годзе з-за выпальвання сухой расліннасці ў рэспубліцы адбылося 3204 пажары. У агні загінулі 5 чалавек (1 — у нашым раёне), у чатырох выпадках гаспадары выпальвалі сухую расліннасць на сваіх прысядзібных участках. Ужо сёлета на тэрыторыі Лунінеччыны адбылося два ўзгаранні сухой расліннасці.

Для ўзнікнення пажару можа быць дастаткова адной запалкі, кінутага акурка. Падпальваючы сухую траву ўздоўж дарог, каля дома, многія людзі нават не здагадваюцца, што тэта вельмі небяспечна. Забруджваецца навакольнае асяроддзе, у паветра ў вялікай колькасці выкідваецца вуглякіслы газ.

Нагадваем, што парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, выпальванне сухой расліннасці, непрыняцце лер па ліквідацыі выпальванняў, распальванне вогнішчаў у забароненых месцах, а таксама парушэнне заканадаўства аб пажарнай бяспецы прадугледжвае прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці, вынясенне папярэджання або накладанне штрафу.

Каб не дапусціць загарання сухой расліннасці, пастаянна ачышчайце ад сухой травы, лісця і смецця прысядзібныя ўчасткі, не разводзьце вогнішчы паблізу дачных пабудоў і прыватных жылых домаўладанняў, не выкідвайце ў сухую траву непатушаныя цыгарэты і запалкі.

Тым, хто любіць адпачываць на прыродзе, не лішнім будзе нагадаць, каб не пакідалі ў месцах адпачынку непатушаныя вогнішчы, запалкі, акуркі, шкляныя бутэлькі, а таксама не праходзілі міма падпаленай травы, пры магчымасці тушылі пажар сваімі сіламі.

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.