Адпрацавалі на выдатна

учения пожарныхПадраздзяленні РАНС правялі трэніровачныя тактыка-спецыяльныя вучэнні ў філіяле “Аптова-рознічнае аб’яднанне” райспажыўтаварыства.

Яго мэтамі сталі: удасканаленне тактычнага мыслення і навыікі кіраўніка ў ацэнцы абстаноўкі, прыняцці рашэння, выбары сродкаў, прыёмаў і спосабаў тушэння; падрыхтоўка асабовага складу дзяжурных змен да правільнага выкання абавязкаў, умення выконваць прыёмы работы з пажарна-тэхнічным узбраеннем, абсталяваннем і аварыйна-выратавальным інструментам; удасканаленне фізічнай падрыхтоўкі і маральна-валявых каштоўнасцей; вывучэнне аператыўна-тактычнай характарыстыкі аб’екта, шляхі і спосабы выратавання людзей, увядзення сіл і сродкаў; трэніроўка дыспетчараў пры рэагаванні на паведамленні аб пажары.

Тактычнай задумкай вучэнняў было ўмоўнае тушэнне пажару ў складскім памяшканні захоўвання прадукцыі. Падводзячы вынікі, намеснік начальніка РАНС Уладзімір Ціхі ацаніў работу падраздзяленняў на добрым узроўні.

Генадзь КУЛЕШ,
старшы інспектар РАНС.

Add Comment

Войти с помощью: