Адзначаны лепшыя малаказдатчыкі

молокоНа ААТ “Лунінецкі малочны завод” падведзены вынікі штогадовага агляду-конкурсу на лепшага малаказдатчыка сярод уладальнікаў кароў прыватных падворкаў і фермераў. Яго мэта — павелічэнне сыравінных рэсурсаў і павышэнне выкарыстання завадскіх магутнасцей.

Старшыня райсавета Віктар Рафаловіч адзначыў, што людзі, якія ў наш час забяспечваюць малаком не толькі асабістыя патрэбы, але і прадаюць яго лішкі дзяржаве, садзейнічаюць умацаванню харчовой бяспекі краіны. І вельмі прыемна бачыць у зале тых, хто сваёй працай захоўвае вясковы ўклад жыцця. Ён падзякаваў прысутным за тое, што яны, як заклікае Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка, утрымліваюць на падворках кароў, тым самым садзейнічаюць рацыянальнаму выкарыстанню зямлі, на якой жывуць. У той жа час хацелася, каб сапраўдных гаспадароў на Лунінеччыне было як мага больш.

Прыкра назіраць, як зарастаюць хмызняком і забалочваюцца лугавыя ўгоддзі, якія раней выкарыстоўваліся для выпасу жывёлы і нарыхтоўкі сена. Віктар Анатольевіч выказаў надзею, што руплівыя адносіны прысутных да паляпшэння дабрабыту ўласніка стануць добрым прыкладам для іншых вяскоўцаў. Дзяржава і надалей будзе падтрымліваць уладальнікаў кароў у плане стварэння культурнай пашы і забеспячэння жывёлы кармамі.

Дырэктар прадпрыемства Сяргей Карпец засяродзіў увагу прысутных на выніках работы малаказдатчыкаў. Так, летась было закуплена ў насельніцтва 5520 тон малака, што на 583 тоны менш, чым у 2013-ым. Пагалоўе кароў у прыватным сектары зменшылася на 297 кароў і склала 1933.

Для арганізацыі нарыхтовак у раёне дзейнічаюць 9 прыёмных пунктаў, на якіх працуюць 11 халадзільнікаў, ёсць тытаны для падагрэву вады, сучасная сістэма загрузі малака ў цыстэрны. Усе лабараторыі ўкамплектаваны прыборамі па выяўленню антыбіётыкаў, цэнтрыфугамі для вызначэння тлустасці, кіслотнасці і механічнай забруджанасці малака. На шасці пунктах ёсць аналізатары для вызначэння якасных паказчыкаў сыравіны. Забяспечваюцца яны таксама неабходнымі мыючымі і дэзінфіцыруючымі сродкамі, посудам, інвентаром, фільтруючымі і іншымі матэрыяламі і рэактывамі. Толькі летась на набыццё прыбораў і дапаможных матэрыялаў было выдзелена 120 мільёнаў рублёў.

Закупам малака ў сельскіх Саветах, акрамя Рэдзігераўскага, з 2010 года займаюцца 11 прыватных прадпрымальнікаў. Аналіз іх дзейнасці паказаў, што такая форма работы зарэкамендавала сябе станоўча — значна палепшылася якасць. Летась яны нарыхтавалі 4860 тон, або 88 працэнтаў ад агульнага аб’ёму. Для работы выдзяляецца неабходнае абсталяванне, прыборы, матэрыялы і рэактывы, аказана таксама дапамога ў набыцці камп’ютарнай праграмы “Закуп малака ў насельніцтва”. Яна дазваляе хутка і якасна праводзіць разлікі са здатчыкамі.

Сяргей Фёдаравіч пазнаёміў прысутных з умовамі агляду-конкурсу на гэты год, падкрэсліўшы, што яны застаюцца нязменнымі. Пасля чаго настаў час для самага прыемнага — уручэння Падзячных пісьмаў райсавета лепшым малаказдатчыкам і прэмій ад ААТ “Лунінецкі малочны завод”. Адзін за другім на сцэну паднімаліся руплівыя гаспадары: Алена Ермалёнак з аграгарадка Красная Воля, Міхаіл Максімовіч з Міжлескага, Таццяна Туркевіч з Ракітна, Любоў Марза з Сасноўкі, Алена Іовіч з Дубаўкі…

Самы ж лепшы вынік — 24274 кілаграмы малака атрымала Ганна Хілюк з Дварэцкага сельсавета. Крыху саступілі ёй Надзея Кісель з Вулькаўскага сельсавета — 22547 кілаграмаў і Вольга Лушчык з Лахвенскага — 18724 кілаграмы. Усяго ў той дзень ушанавалі 29 чалавек. Кожны з іх на прыватным падворку трымае па некалькі кароў.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.