Бяруць прыклад з лепшых

больница 01Пачынаючы з 2012 года, калектыў УАЗ “Лунінецкая ЦРБ” мэтанакіравана ішоў да працоўных перамог абласнога і рэспубліканскага маштабаў.

Прызавыя месцы сярод арганізацый аховы здароўя займалі па чарзе Дзятлавіцкая амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, бальніцы — Чучавіцкая ўчастковая і цэнтральная раённая. Апошняя, дарэчы, па выніках работы ў 2014-ым стала лідарам як у Брэсцкай вобласці, так і ў краіне. Таму не дзіўна, што менавіта Лунінеччыну абралі месцам правядзення двухдзённага абласнога семінара старшынь і казначэяў пярвічных прафсаюзных арганізацый Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя. Прасторная і дыхтоўная канферэнц-зала, дзе праходзіла мерапрыемства, уразіла ўсіх удзельнікаў.

больница 02Гасцей урачыста віталі намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Захаркевіч і галоўны ўрач УАЗ “Лунінецкая ЦРБ” Ігар Невар. Падзякаваў гаспадарам за цёплы прыём старшыня Брэсцкага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аховы здароўя Анатоль Гаршчарук. Паколькі многія ўпершыню аказаліся на лунінецкай зямлі, ім было цікава даведацца, чым жыве і славіцца наш край. Прычым, не проста пачуць, але і ўпэўніцца на свае вочы. Прафсаюзныя лідары наведалі аддзяленні неўралагічнае, гемадыялізу, рэанімацыі і анестэзіялогіі, кабінет камп’ютарнай тамаграфіі. Варта заўважыць, што работнікі аховы здароўя не толькі займаюцца непасрэдна сваімі прафесійнымі абавязкамі. Дружна падтрымліваюць актыўны адпачынак: выязджаюць на спартыўныя спаборніцтвы, наведваюць памятныя месцы, разам святкуюць значныя падзеі ў жыцці калектыву. Аб усім гэтым расказала калегам старшыня прафкама УАЗ “Лунінецкая ЦРБ” Наталля Рагажынская.

Другі дзень работы семінара таксама быў насычаны. Удзельнікі завіталі ў Мікашэвічы, дзе пазнаёміліся з работай РУВП “Граніт”. Самае незабыўнае ўражанне пакінула маляўнічая панарама з глядзельнай пляцоўкі кар’ера.

Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.