Галоўная прычына — у няўменні

дети и пожарАналіз пажараў па віне дзяцей паказвае, што яны адбыліся з-за адсутнасці навыкаў абыходжання з агнём, недастатковага кантролю з боку дарослых. Непаўналетнія, пакінутыя без нагляду, шукаюць сабе занятак. У гульнях яны імкнуцца выкарыстоўваць не толькі запалкі — пад руку трапляюць запальніцы, цыгарэты. Нярэдка малыя застаюцца дома самі. Асабліва небяспечна, калі памяшканні пры гэтым зачыняюць на ключ.

У мінулым годзе ў краіне ў 9 з 14 выпадкаў гібелі, дзеці быілі без нагляду дарослых. Адзін здарыўся ў вёсцыі Беражное Столінскага раёна. Увечары ў доме знаходзілася сямігадовая дзяўчынка і хлопчыкі 2008 і 2010 гадоў нараджэння. Вярнуўшыся з магазіна, яшчэ да прыбыцця пажарных матуля вынесла дзяцей з хаты і передала ўрачам «хуткай дапамогі». Аднак выратаваць малых, на жаль, не паспелі. Трэба адзначыць, што сям’я стаяла на ўліку па прычыне неналежнага выканання бацькоўскіх абавязкаў, а таксама злоўжывання маці спіртнымі напіткамі.

Прафілактыка гібелі і траўматызму дзяцей ад пажараў актуальная. Але, нягледзячы на мерапрыемствы, якія праводзяцца, сёлета ў краіне ахвярамі пажараў сталі 4 непаўналетнія. Так, 8 сакавіка ў Мастоўскім раёне адбыўся пажар, ад якога загінулі 3 дзяцей. Бацька пакінуў малых у доме адных і пайшоў за жонкай. Яна была ў гасцях у суседняй вёсцы.

Трагічныя выпадкі даказваюць: галоўная прычына гібелі крыецца ў няўменні дзетвары дзейнічаць у крытычных сітуацыях. Падчас пажару спрацоўвае інстынкт: схавацца, шукаць «прытулак» — пад ложкам, сталом. Вінаватыя ў гэтым, вядома, бацькі, якія не сочаць за іх гульнямі, не кантралююць паводзіны, не хаваюць запалкі.

Каб пазбегнуць небяспекі, не пакідайце малалетніх хлопчыкаў і дзяўчынак дома адных, прыбірайце з бачнага месца запалкі. Абавязкова раскажыце, да якіх наступстваў прыводзяць пажары, якія ёсць шляхі эвакуацыі. Вывучыце з імі на памяць свой адрас і нумары тэлефонаў пажарнай аварыйна-выратавальнай службы «101» і «112».

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.