«Каб памяталі»

чтобы помнилиУ рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, прайшла акцыя «Каб памяталі». Яе арганізатары — райвыканкам, раённая пракуратура і інспекцыя па справах непаўналетніх РАУС.

Вучні школ горада, якія стаяць на прафілактычным уліку ў ICH, а таксама навучэнцы ДПТК СВ прынялі ўдзел у пасадцы дрэў на алеі па вуліцы Машэрава ў Лунінцы. У выніку мерапрыемства падлеткі азелянілі ўчастак дарогі працягласцю 150 метраў, на якім размясціліся 70 дрэўцаў. Забеспячэнне саджанцамі клёна, а таксама тэхнічнае аснашчэнне ўзяло на сябе кіраўніцтва сельскагаспадарчага каледжа на чале з Фёдарам Бірылам.

Юнакоў і дзяўчат віталі намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Захаркевіч і пракурор раёна Аляксандр Карлюк. Яны падкрэслілі, што правядзенне такіх акцый не толькі далучае моладзь да працы, садзейнічае згуртаванасці, але і з’яўляецца выдатным прафілактычным сродкам у барацьбе са злачыннасцю і наркаманіяй. Разам з падлеткамі прадстаўнікі ўлады таксама ўзялі рыдлёўкі і прынялі ўдзел у азеляненні горада. У паліўцы і абвязцы саджанцаў былі задзей-нічаны камунальная служба і РАНС.

Трэба спадзявацца, пасаджаныя клёны будуць заўсёды нагадваць пра квітнеючы май 45-га, пра пакаленне пераможцаў, якое аддало свае жыцці за наша сённяшняе мірнае неба над галавой. Гэтая алея — сімвал пераемнасці пакаленняў, добрых традыцый нашага беларускага народа, які ўмее абараняць сваю Радзіму і можа, аб’яднаўшыся, паспяхова выра-шыць усе праблемы.

Завяршылася мерапрыемства экскурсіяй на Курган Славы, дзе пахаваны мірныя жыхары, што загінулі ад рук акупантаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Алена ДАНІЛОВІЧ

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.