Лепшыя ў рэспубліцы

волейбол 146З перамогай вярнуліся валейбалісткі політэхнічнага каледжа з рэспубліканскай спартакіяды ўстаноў прафтэхнавучання, дзе прадстаўлялі Брэсцкую вобласць.

У Магілёве сабраліся пераможцы ўсіх абласцей краіны і горада Мінска. Згодна з палажэннем каманды, зыходзячы з вынікам мінулагодніх спаборніцтваў, падзялілі на дзве падгрупы. Летась за Брэстчыну выступалі таксама нашы дзяўчаты і занялі другое месца. Таму ў гэтым годзе ў сапернікі ім дасталіся прадстаўніцы Гомельскай, Гродзенскай абласцей і г. Мінска. Не прайграўшы ні адной партыі, лунінчанкі набралі найбольшую колькасць ачкоў. У барацьбе за першае месца, як і летась, сустрэліся з уладальніцамі тытула пераможцы — магіляўчанкамі. Трэнер Аляксандр Мірановіч верыў у сваіх падапечных і не сумняваўся, што на гэты раз яны не ўпусцяць залатых медалёў. Першы сэт выхаванкі каледжа выйгралі з лікам 25:23. У другім саперніцы спрабавалі адыграцца і павялі ў ліку 7:1, потым — 14:7. Урэшце, узяўшы хвілінны перапынак, Аляксандр Аляксеевіч знайшоў патрэбныя словы, каб падбадзёрыць каманду. У выніку, другі сэт таксама быў за нашымі дзяўчатамі — 25:18. А потым цырымонія ўзнагароджвання — кубак, дыпломы І ступені, медалі, памятныя падарункі (рукзакі), а таксама шмат станоўчых і незабыўных эмоцый.

Віншуем прадстаўніц політэхнічнага каледжа з першай перамогай такога высокага ўзроўню!

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.