Мараць аб паляпшэнні жыллёвых умоў

жильеНа Лунінеччыне на канец 2014 года на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў знаходзілася 4011 грамадзян (сем’яў), што на 314 чалавек менш, чым у 2013-ым.

Мараць аб набыцці ці пабудове кватэры ці дома 2335 маладых сем’яў (58,2 працэнта), 325 мнагадзетных сем’яў (8,1 працэнта), 117 грамадзян, якія маюць права на атрыманне жылля сацыяльнага карыстання (2,9 працэнта). Больш за 600 грамадзян (15,2 працэнта) стаяць на ўліку 10 год і больш, 274 чалавекі (сям’і) жывуць у інтэрнатах (6,8 працэнта).

Летась атрымалі жыллё і палепшылі жыллёвыя ўмовы 156 грамадзян (сем’яў) або 3,9 працэнта ад агульнай колькасці тых, што стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў (у 2013 годзе — 230 грамадзян або 5,3 працэнта).

Георгій ХВАЛЬКО,
начальнік галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брзсцкай вобласці

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.