Месянік закончыцца ў красавіку

SamsungУ гэтым упэўнены начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іван ПІЛІПЦЭВІЧ. Вось што ён расказаў:

— Набірае абароты месячнік па добраўпарадкаванню. Нашай інспекцыяй кіраўнікам прадпрыемстваў, гаспадарак, устаноў, арганізацый накіраваны лісты-напаміны аб неабходнасці навесці парадак на падведамасных тэрыторыях. Створана рабочая група, якая пачала паездкі па раёне. У вёсках бываем не менш як 2 разы на тыдзень. Пад увагу членаў групы трапляе ўтрыманне мініпалігонаў і пляцовак часовага складзіравання цвёрдых камунальных адходаў. Адначасова не выпускаем з поля зроку арганізацыю збору і вывазу смецця з тэрыторый садаводчых таварыстваў, дачных кааператываў і могілак. У год юбілею Перамогі асаблівую ўвагу звяртаем на стан помнікаў занігуўшым у Вялікай Айчыннай вайне.

Пройдзе няшмат часу, і вясна саступіць свае правы лету. Таму сустрэць яго павінны парадкам на прыбярэжных палосах водных аб’ектаў, водаахоўных і зон адпачынку. Вядома ж, не забудзем пра стан тэрыторый сельскагаспадарчых аб’ектаў і прамысловых прадпрыемстваў.

Для таго, каб прасцей было каардынаваць работу, на месцах — у гарсельвыканкамах — створаны свае рабочыя групы, з якімі трымаем кантакт. Іх члены вядуць з насельніцтвам растлумачальную работу, нагадваюць, што за парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Дарэчы, да яе прыцягнуты ўжо 39 юрыдычных і асоб на пасадах, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў, на якіх складзена пратаколаў на суму амаль 30 мільёнаў рублёў. А за нанясенне шкоды навакольнаму асяроддзю юрыдычным асобам прад’яўлена 6 прэтэнзій на суму больш як 22 мільёны рублёў.

Нягледзячы на строгія пакаранні, недапрацовак яшчэ шмат. А, значыць, і работы па навядзенню парадку на зямлі з завяршэннем месячніка не закончацца.

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.