Найбольш значны — эканамічны блок

вересУчора начала работу сёмая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Аб тым, якія законы будуць абмяркоўвацца на ёй, расказвае дэпутат парламента Валянціна ВЕРАС:

— На парадку дня — 37 пытанняў. З іх 14 законапраектаў будуць абмеркаваны ў першым чытанні, 5 — у другім. Плануецца ратыфікаваць 16 міжнародных дагавораў і прыняць да ведама два Дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Найбольш значныя законапраекты — у эканамічным блоку. Накіраваны яны на аптымізацыю заканадаўства, упарадкаванне існавання гаспадарчых таварыстваў, развіццё аграпрамысловага комплексу, удасканаленне інстытута банкаўскай дзейнасці, біржавога гандлю. Акрамя гэтага, плануецца заканадаўча пашырыць удзел грамадскасці ў прыняцці эканамічна значных рашэнняў, удасканаліць парадак работы з адходамі, узмацніць кантроль за дзейнасцю небяспечных вытворчасцей. Мяркуецца, што ў другім чытанні будзе прыняты “Лясны кодэкс”.

На сесіі будзем абмяркоўваць і законапраект аб альтэрнатыўнай службе, разгледзім шэраг дакументаў, якія рэгулююць пытанні пенсійнага забеспячэння, сацыяльнага страхавання і аховы здароўя. Папярэдне вядома, што дэпутатам будуць прадстаўлены таксама змяненні ў законы “Аб знешняй працоўнай міграцыі” і “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.

У сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, законнасці і правапарадку асноўная ўвага будзе ўдзелена ўзмацненню барацьбы з карупцыяй.

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.