Спартыўнае свята ў сасновым бары

кросс 1Нягледзячы на халоднае надвор’е, удзельнікі раённага кросу, што сабраліся ў лясным масіве за гімназіяй, не зауважала гэтага. Усе іх думкі былі сканцэнтраваны на дыстанцыі. У залежнасці ад узросту юнакоў і дзяўчат, яе даўжыня мела працягласць ад 500 да 3000 метраў.

Для многіх, у прыватнасці юных спартсменаў 2002-2003 гадоў нараджэння, гэта былі першыя спаборніцтвы ў рамках раённай спартакіяды школьнікаў. А вось для нязменнага старцёра — настаўніка лунінецкай СШ №1 Аляксея Гнедзькі — 46-ы веснавы сезон. Першымі на дыстанцыю адправіліся самыя маленькія дзяўчынкі, якія вялі барацьбу ў бегу на 500 метраў. Лепшы час паказала на фінішы Любоў Дунчык з Дзятлавіцкай СШ. Другі вынік — у Ганны Хоміч з мікашэвіцкай СШ №2, трэці — у Ганны Коваль з Дварэцкай СШ.

Юнакі спаборнічалі на дыстанцыі 1000 метраў. Пераможцам стаў Ілья Урублеўскі (СШ №1 г. Мікашэвічы), другое месца заняў Максім Трухноў (Палеская СШ), трэцяе — Дзяніс Коўшык (СШ №3 г. Лунінец).

кросс 2Такую ж адлегласць давялося пераадолець дзяўчатам 2000-2001 гадоў нараджэння. Яшчэ перад стартам многія аддавалі перавагу мікашэвіцкім спартсменкам. Менавіта паміж імі і разгарнулася барацьба. Лепшай на гэты раз стала Вікторыя ЛІПСКАЯ (на здымку ў цэнтры), а ўслед за ёй фінішавала яе сястрычка Варвара (абедзве — мікашэвіцкая СШ №3). Бронза дасталася Аліне ІНГЕНЕН (мікашэвіцкая СШ №2).

Юнакі гэтага ўзросту спаборнічалі ў бегу на 2 кіламетры. З адрывам ад сапернікаў першым прыбыў на фініш Віталь Багук з мікашэвіцкай СШ №3. Другі вынік паказаў Міхаіл Максімовіч з Любачынскай СШ, трэці — Дзмітрый Дубаносаў з мікашэвіцкай СШ №1.

У дзяўчат 1997-1999 гадоў нараджэння хутчэй за ўсіх 2-кіламетровую дыстанцыю пераадолела дзятлаўчанка Карына Клімчук. На п’едэстал разам з ёй падняліся Анастасія Горбат з мікашэвіцкай СШ №2 і калега па камандзе Алёна Брэзіна.

Самае цяжкае выпрабаванне — 3 круга па 1 кіламетру — паўстала перад старэйшымі юнакамі. Пераможцам стаў Дзяніс Байда з Лахвенскай СШ. Зусім крыху ўступіў яму Уладзіслаў Віднікевіч з лунінецкай СШ №2, які прызнаўся пасля фінішу, што вельмі хацеў перамагчы, але далёка адпусціў саперніка на першых кругах і позна стаў даганяць… Бронзавай узнагароды ўдастоены Вадзім Гаргун з Вялікачучавіцкай СШ.

Вынікі каманднай барацьбы будуць падведзены крыху пазней.

 

Add Comment

Войти с помощью: