Свята для аматараў спорту

гранит 12.04.15Сонечнае надвор’е, якое панавала у мінулыя выхадныя, спрыяла цудоўнаму настрою ўсіх аматараў футбола, што сабраліся ў суботу на стадыёне “Палессе», дзе ў стартавым матчы 25-га чэмпіянату краіны мікашэвіцкі “Граніт» прымаў “Віцебск».

Перад пачаткам сустрэчы старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч павіншаваў сабраўшыхся з цудоўным футбольным святам і выказаў спадзяванне, што ігракі прыкладуць усе намаганні і парадуюць захапляльнай гульнёй.

Гранітаўцы абралі сваю прывычную тактыку гульні ад абароны. Прадстаўнікі віцебскай каманды імкнуліся больш часу праводзіць на палове саперніка. Аднак, крыху захапіўшыся дзеяннямі наперадзе, дазвалялі гаспадарам востра контратакаваць. Так на 13-ай хвіліне ў штрафную пляцоўку ўварваўся Дзмітрый Ігнаценка, дзе быў спынены недазволеным прыёмам. Зарабіўшы пенальці, ён сам жа рэалізаваў яго — дакладна прабіў у левы ад варатара вугал.

гранит 2 12.04.15Усяго 20 хвілін мікашэвіцкія футбалісты вялі ў матчы. Госці працягвалі атакаваць, і ім удалося зраўняць лік. Пасля ўдару Яўгена Лебедзева, які моцным не назавеш, варатар “гранітаўцаў” Ілья Гаўрылаў злавіў мяч, але не ўтрымаў і… 1:1.

На працягу другога тайма вялася роўная барацьба, хаця мячом часцей валодалі госці.

Галоўныя трэнеры каманд падзяліліся сваімі ўражаннямі.

гранит 3 12.04.15

Сяргей ВЕХЦЕЎ. ФК «Віцебск»:

— Па-першае, хачу павіншаваць усіх аматараў футбола з пачаткам чэмпіянату. Свята атрымалася, гульня была вострая, з небяспечнымі момантамі. Пачатак выйшаў скомканым, адбілася хваляванне пасля доўгага перапынку ў вышэйшай лізе. Прапусцілі гол, але самае галоўнае — удзячны сваім падапечным, што яны не зламаліся, знайшлі ў сабе сілы і забілі хуткі гол у адказ. Гульня была ўзаемна роўнай.

Валерый БАХНО. ФК «Граніт»:

— Я таксама хачу павіншаваць сваіх землякоў з пачаткам чэмпіянату. Пажадаць, каб больш аматараў прыходзіла на матчы і заўсёды былі з камандай. Па гульні хачу сказаць, што лік справядлівы 1:1. Хаця па вострых момантах мы былі бліжэй да перамогі. Гульня была хуткай і ўзаемна вострай, трымала ў напружанні да апошніх хвілін. Спадзяюся, гледачам спадабалася.

18 красавіка, у суботу, “Граніт» правядзе матч на выездзе з “Нафтанам».

***

Напярэдадні сустрэчы “Граніт» — “Віцебск» адбыўся матч дублёраў — маладзёжны састаў.

Гульня праходзіла пад дыктоўку гасцей. Але ў першым тайме, калі вароты мікашэвіцкай каманды абараняў варатар Ігар Хамляк, лік так і не быў адкрыты. У другім, пасля змены галкіпера, мячы літаральна пасыпаліся. Гранітаўцы ўступілі з лікам 0:3.

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.