Сяўба працягваецца

посевнаяВеснавыя палявыя работы ідуць поўным ходам.

Па стану на 1 красавіка ў сельгасарганізацыях раёна падрыхтавана пад сяўбу 6972 гектары глебы, што складае 25 працэнтаў да плана. Яравыя культуры размясцілі на плошчы 5599 гектараў, з іх 5311 — занялі раннімі збожжавымі і зернебабовымі. Апошніх агульнымі намаганнямі пасеялі 53,3 працэнта да задання.

Справіліся з заданнямі па сяўбе ранніх каласавых філіял “Лобчанскае” ААТ “Лунінецкі малочны завод” і СВК “Лунінскі”. Больш як 50 працэнтаў плошчаў занялі пад іх СВК “Вулькаўскі світанак”, ПУСП “Рэдзігерава-Агра”, філіял “Аграграніт” , Палеская станцыя, СВК “Чучавічы” і “Хваецкае”.

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.