Ураган застаў знянацку

DSCI2784Стыхія, што разгулялася пад вечар у панядзелак, прынесла шмат праблем. На тэрыторыі Лунінеччыны пацярпелі лініі электраперадач, жылыя дамы і гаспадарчыя пабудовы, паламаны дрэвы і агароджы. На шчасце, абышлося без чалавечых ахвяр.

Увыніку абрыву правадоў без электрычнасці некаторы час заставаліся 16 населеных пунктаў. Адсутнічала святло на 8 малочнатаварных фермах, якія належаць філіялу “Лобчанскае” ААТ “Лунінецкі малочны завод”, СВК “Велута”, “Вулькаўскі світанак”, “Багданаўка”, “Лунінскі”, “Азярніца”, “Гарадоцкі” і “Дварэцкі”. Менавіта сюды ў першую чаргу былі накіраваны брыгады раёна электрасетак, якія да 24 гадзін аднавілі падачу электрычнасці, што дазволіла наладзіць работу аб’ектаў у штатным раскладзе. Адначасова вялося аднаўленне абарваных ліній электраперадач у вёсках раёна. На ранак 14 красавка амаль паўсюдна іх жыхары ўжо маглі карыстацца святлом.

Сярод населеных пунктаў найбольшыя разбурэнні ўраган нанёс Кажан-Гарадку, дзе, акрамя іншага, пацярпела каля 50 дамоў прыватнага сектара.

У цэлым жа, нанесены стыхіяй урон толькі падлічваецца. У раёне працуе камісія ў складзе прадстаўнікоў РАНС і Белдзяржстраху. Дарэчы, страхавыя выплаты будуць налічаны толькі за пашкоджаныя пабудовы і маёмасць, якія былі застрахаваны гаспадарамі.

DSCI2803

DSCI2814

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.