Вырошчваць хлеб з камфортам

IMG_6501Закладваючы падмурак пад будучы ўраджай, у кожным сельгаспрадпрыемстве мараць атрымаць як мага большы ўраджай. Складаючых яго шмат, і паўплываць на вынік можа любая недапрацоўка.

I эта выдатна ведае галоўны араты СВК “Хваецкае” Miкалай ПРЫШЧЫК. Таму стараецца не падводзіць калектыў i ўкладвае душу ў сваю работу, якая амаль за 30 год стала прывычнай. Яго асноўная місія — восенню i вясной араць глебу. А каб ворыва атрымалася роўным i патрэбнай глыбіні, старанна сочыць за тэхнікай i агрэгатамі. Яго МТЗ-1221 больш як 8 год, аднак, акуратны i дагледжаны трактар здаецца 3yciм новым. Летась Мікалай Васільевіч пайшоў на льготную пенсію, ды толькі пра адпачынак пакуль не марыць. Маўляў, гаспадарцы патрэбны ўмелыя механізатары, таму будзе працаваць, пакуль ёсць сілы. Так звычайна разважаюць адданыя роднай зямлі і прывыкшыя да працы людзі. А нарадзіўся і вырас ён у Мокрава, ажаніўся з дзяўчынай з Вулькі 1.

У вёсцы маладой сям’і для жылля выдзелілі месца ў інтэрнаце. Тут гадавалі двух сыноў, а ў 2009-ым перасяліліся ў катэдж, пабудаваны па Прэзідэнцкай праграме. Утульнае жыллё і надзейны тыл дазваляюць працаваць з поўнай аддачай. Таму не дзіўна, што, маючы ў якасці прычапнога агрэгата 3,5-метровыя плугі, за дзень Мікалай Васільевіч узворвае глебу на плошчы ў 7-8 гектараў і штогод становіцца ў гаспадарцы пераможцам спаборніцтва.

Зразумела, цягацца з новымі энерганасычанымі трактарамі з шыроказахопнымі плугамі, а такіх у гаспадарцы 2, яму не даводзіцца. Калега Сяргей Есауленка да свайго MTЗ-3022 прычапіў пасяўны агрэгат і з поспехам вядзе сяўбу яравых культур. Непасрэдна ў дзень наведвання сельгаскааператыва ён займаўся перасевам азімага рапсу. Гледзячы на чыстае поле, з цяжкасцю можна было ўявіць, што з восені яно буйнела зелянінай, абяцаўшы добры ўраджай маслянічнай культуры.

Сяргей ЕСАУЛЕНКА толькі летась пераехаў у Вульку 1 з Данецкай вобласці Украіны, яму даверылі адзін з лепшых трактароў у гаспадарцы:

— Хлебаробская справа для мяне прывычная, — маю 15 год механізатарскапа стажу. Праўда, падобнай тэхнікі ў нас не было. Працаваў на аднаго з фермераў на старым трактары, пра новы нават і марыць не мог. I, толькі трапіўшы ў “Хваецкае”, зразумеў, што хлеб вырошчваць можна таксама з камфортам, маючы такі сучасны машынна-трактарны парк.

З Украіны пераехалі практычна без рэчаў. Нашай сям’і далі жыллё, дапамаглі асталявацца. Жонка Ганна ўладкавалася цялятніцай, дачка пайшла ў пяты клас. Вялікага дастатку пакуль няма, але, маючы мірнае неба над галавой і пастаянную работу, упэўнены, усё набудзем.

— Нашы старанні па вырошчванню азімага рапсу загубілі раннія маразы, —  кажа спецыяліст па корманарыхтоўках Раман Харкевіч. — З пасеяных 260 гектараў засталося 160. Загубленыя плошчы будзем перасяваць, тут — аднагадовымі.

IMG_6511Менавіта іх насенне даставіў на поле трактарыст Валянцін Кавалевіч.

Пажадаўшы сейбітам поспеху, накіраваліся да звяна па ўнясенню арганікі. З нарыхтаваных у гаспадарцы 27 тысяч тон угнаення на палеткі было вывезена 15 тон, з іх палова заарана ў глебу. Займаюцца гэтай справай механізатары Пётр ЛАЗЬКО, Уладзімір МАТАШУК, Мікалай ЛАБКО пад кіраўніцтвам брыгадзіра Надзеі КРАЎЦОВАЙ.

На дзень выхаду “ЛН” у “Хваецкім” справіліся з сяўбой ранніх каласавых і зернебабовых, якія размясцілі на плошчы 550 гектараў. Наперадзе — яшчэ шмат работы: трэба сеяць кукурузу і аднагадовыя культуры на 600 гектарах. Дарэчы, сёлета плошчы пад аднагадовыя павялічылі больш чым удвая. На думку спецыялістаў, гэта дапаможа вырашыць праблемы з забеспячэннем буйной рагатай жывёлы кармамі, што ў сваю чаргу дасць прыбаўку малака і мяса.

IMG_6522

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.