Хутка на пашу

pasture-02Прайшлі дажджы, і пасля іх дружней зазелянела наваколле. На сенажацях і пашы подросла трава, якая нагадвае, што вельмі хутка пачнецца летне-пашавы сезон. Аб тым, як рыхтуюцца да яго жывёлаводы, расказвае намесник старшыни райсельгасхарчу Алег Багук:

— Перавод буйной рагатай жывёлы на летне-пашавае ўтрыманне — перыяд вельмі адказны, таму загадзя распрацавалі неабходныя мерапрыемствы. А тое, наколькі падрыхтаваны да яго ў сельгасарганізацыях раёна, высвятлялі падчас узаемаправерак, якія праходзілі з 4 па 10 красавіка. Асаблівую ўвагу ўдзялялі стану перасовачнага даільнага абсталявання, наяўнасці бочак і ёмістасцей для вады. Цікавіліся таксама падрыхтоўкай домікаў для пастухоў і пун-ктаў штучнага асемянення, наяўнасцю вогнетушыцеляў і пажарных апавяшчальнікаў, аптэчак для аказання першай медыцынскай дапамогі.

Ад таго, як пройдзе пераходны перыяд, у многім зажыць прадуктыўнасць статкаў. Забяспечыць нармальны ход справы дапамогуць кармы, якіх у гаспадарках дастаткова. У прыватнасці, ёсць 2727 тон сена, 2068 — саломы, 16799 — сенажу, 28449 — курурузнага сіласу, 3156 — травянога сіласу і 7635 тон канцэнттатаў, што складае 7,2 цэнтнера кармавых адзінак у разліку на ўмоўную галаву.

Добрай падмогай стане і зялёны канвеер. Для гэтых мэт сёлета выдзелена 1005 гектараў азімага жыта, што складае 9 сотак на адну карову і 8819 гектараў культурнай пашы і лугапашавых угоддзяў. Праўда, каля 40 працэнтаў іх патрабуюць перазалужэння, што выклікае заклапочанасць. Найбольш такіх у СВК “Дзятлавіцкі” і “Чучавічы”, адпаведна 80 і 59 працэнтаў.

Для рацыянальнага выкарыстання і павелічэння прадуктыўнасці дойнага статка перад сельгасарганізацыямі пастаўлена задача стварыць сёлета 2400 гектараў пашы. Акрамя гэтага запланавана правесці падсеў шматгадовых траў на плошчы 3,8 тысячы гектараў, з якіх 2,8 тысячы гектараў будуць заняты бабовымі і зернебабовымі культурамі. У выніку будзе аб-ноўлена 50 працэнтаў плошчаў. Да таго ж, бабовыя дазволяць папоўніць рацыёны жывёлы бялковым кормам.

Забяспечыць рост прадуктыўнасці малочнага пагалоўя ў летне-пашавы перыяд будзе немагчымым без наяўнасці якаснага зялёнага корму, а гэта значыць, што пашу трэба своечасова “заправіць” тукамі. Між тым, зрабіць гэта ў гаспадарках не спяшаюцца. Па стану на 17 красавіка калійнымі ўгнаеннямі падкормлена 7427 гектараў, што складае 32 працэнты да задания, а азотным! і таго менш — 4267 гектараў. У СВК “Гарадоцкі” і КУП “Міжлескае” падкормку пашы азотам наогул не праводзілі.

На летне-пашавы перыяд будзе створана 59 гуртоў па 200 кароў у кожным і 10 — цялушак (па 120 галоў). Цялушкі, прызначаныя для аднаўлення статка, застануцца на фермах. Што даты чыць кароў, то 65 працэнтаў гуртоў будуць пасвіцца кругласутачна, 5 — на ноч прыганяцца на фермы, іншыя застануцца на стойлавым утрыманні.

У кожнай гаспадарцы вызначаны пастухі. Аплата іх працы будзе напрамую залежаць ад надояў малака, выпасвання статкаў у начны час, прыняцця прыплоду і ўдзелу ў выяўленні кароў у ахвоце. Для адпачынку працаўнікоў у кожнай сельгасарганізацыі абсталяваны належным чынам домікі-вагончыкі. Зараз ідзе актыўная падрыхтоўка жывёлы да выпасу.

Галина КУЧЭЙКА

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.