Задзейнічаць на поўную магутнасць

IMG_2006Перад пленарным пасяджэннем выязной рэспубліканскай камісіі па павышэнню эфектыўнасці работы спартыўных збудаванняў, якая прайшла ў Лунінцы, яе ўдзельнікі азнаёміліся з работай басейна «Дэльфін», лядовай арэны «Алімп-2011» і стадыёна «Палессе». Задача гэтых аб’ектаў — прывіваць любоў да здоровага ладу жыцця, спрыяць фізічнаму ўдасканаленню чалавека.

Падзяліцца ўражаннямі ад убачанага папрасілі намесніка Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Аляксандра ДУБКОЎСКАГА (на здымку ў цэнтры):

— Прыемна ўразілі фізкультурна-спартыўныя пабудовы. Такой інфраструктуры можна толькі па-добраму пазайздросціць. Цудоўна, што стадыён і СДЮШАР функцыянуюць як адзінае цэлае. Наша задача зрабіць так, каб усе аб’екты былі задзейнічаны на поўную магутнасць. А дасягнуць гэтага можна, аб’яднаўшы намаганні ўсіх, хто зацікаўлены ў фарміраванні здаровага ладу жыцця ў грамадзян нашай краіны. Немалаважная роля пры гэтым адводзіцца бацькам, настаўнікам фізкультуры, трэнерам, якія працуюць з дзецьмі. Вядома, што любоў да заняткаў фізічнай культурай лепш прывіваць уласным прыкладам. Прыемна было даведацца, што ў старшыні райвыканкама Васіля Агіевіча кожны дзень распісаны па хвілінах, але ён знаходзіць час для заняткаў спортам. Інакш нельга…

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка паставіў шэраг задач, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўнай маёмасці ў сферы фізкультуры і спорту. Створана адпаведная рэспубліканская камісія, якая наведала шэраг рэгіёнаў, у тым ліку і Лунінецкі раён. Галоўная наша задача — актывізаваць інфармацыйнае суправаджэнне аказваемых паслуг праз СМІ, інтэрнэт-сайты, нават тыя ж указальнікі на дарогах. Адначасова трэба абавязкова правесці пашпартызацыю фізкультурна-спартыўных аб’ектаў, пастаянна падтрымліваць тут належны парадак. Адсюль і чарговая задача — на пасяджэннях гаррайвыканкамаў у абавязковым парадку і рэгулярна не проста аналізаваць стан спраў у фізкультурна-спартыўнай галіне, а прымаць дзейсныя меры па вырашэнню праблемных пытанняў.

Спартыўныя аб’екты павінны выкарыстоўвацца па свайму прызначэнню з найбольшай эфектыўнасцю і даваць адпаведную аддачу.

Менавіта гэта і стала лейтматывам размовы ўдзельнікаў нарады, сярод якіх былі прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, упраўлення спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама, дырэктары раённых ДЮСШ, а таксама шэраг кіраўнікоў Брэстчыны, якія маюць на балансе фізкультурна-спартыўныя збудаванні.

Падчас пленарнага пасяджэння гасцей вітаў намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Захаркевіч. Аб выкананні Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі пастаўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь задач па павышэнню эфектыўнасці выкарыстання фізкультурна-спартыўных збудаванняў у 2014ым і студзені-лютым 2015 года паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення фізічнай культуры Міністэрства спорту Васіль Касач. Аб тым, як абстаяць справы ў гэтым плане на Брэстчыне, расказаў в.а. начальніка ўпраўлення спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама Васіль Ляшчынскі. Для кіраўнікоў спартыўных аб’ектаў мерапрыемства стала добрай магчымасцю абмяняцца думкамі аб дасягненнях, існуючых праблемах і іх вырашэнні.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.