Застаўся ў далечы лясной той першы партызанскі бой…

ЗыковичВаеннае мінулае не дае спакою, думкі зноў вяртаюць у трывожную маладосць тых, хто бачыў жахі баёў і зарыва пажараў. Нават праз 70 год ажываюць горыч і боль неспакойных дзён і начэй, якія, здавалася, цягнуліся бясконца.

Не забылася пара ліхалецця і для Уладзіміра ЗЫКОВІЧА з Бастыні, які прайшоў партызанскімі дарогамі, будучы зусім маладым. Жыць на акупіраванай тэрыторыі было небяспечна. А калі пачаўся вываз моладзі на прымусовыя работы ў Нячеччыну, хлопец зрабіў свой першы самастойны выбар. Ён вырашыў змагацца з ворагам, а не падпарадкоўвацца яго загадам.

Дзеля гэтага звязаўся з партызанскім атрадам, пра які ведаў ад знаёмых, і папрасіўся ў яго рады. Уладзіміру паверылі, і хутка ён вучыўся асновам баявога майстэрства.

“Ой, бярозы ды сосны, партызанскія сёстры.” — здаецца, вядомая песня напісана менавіта пра іх. Не аднойчы прыгожая мелодыя вярэдзіла і яго ўспаміныі…

Авалодаў зброяй, прымаў удзел у рызыкоўных аперацыях. Спачатку размяшчаліся бліжэй да Бастыні, а пасля блакады апынуліся каля вёскі Гоцк Мінскай вобласці. Пра набліжэнне фронту даведваліся з кароткіх паведамленняў па радыё, ды з лістовак, якія распаўсюджваліся, каб падняць баявы дух змагароў.

Калі чырвонаармейцы пераможным крокам ступілі на Лунінеччыну, радасці не было межаў. I партызаны далучыліся да салдат, аб’яднаўшы сілы ў барацьбе супраць ворага. Іх накіравалі ў Лунінец, дзе фарміравалі войскі для далейшага наступлення. Уладзіміра і некаторых баявых таварышаў пакінулі для абароны горада.

Далей была барацьба з узброенымі бандамі, якія хаваліся ў лесе і арганізоўвалі крывавыя вылазкі са сваіх схованак. Даводзілася праходзіць дзясяткі кіламетраў за дзень, даганяючы здраднікаў і аддаючы ў рукі правасуддзя. Але спыняцца было нельга — ведалі, чым менш іх застанецца, тым спакойней будзе на радзіме.

Паступова ў лесе паспакайнела, прыйшло мірнае жыццё. Пасля службы ў арміі працоўныя будні Уладзімір прысвяціў леспрамгасу. Бензапіла ў руках стала яго штодзённым рабочым інструментам. Калі ламалася “Дружба”, паднімаў яшчэ цяжэйшы “Урал”. Пранізлівы гул, здаецца, чуецца і цяпер, хаця мінула з той пары нямала часу. На месцы былых спілаваных дзялянак узняўся малады лес.

Сёлета Уладзімір Сцяпанавіч адзначыць 90-годдзе. Шкада, што свой паважаны ўзрост удзельнік вайныі сустракае ў адзіноце. Няма побач спадарожніцы жыцця Вольгі Iванаўны — яе шлях аказаўся намнога карацейшым. Далёка асталяваліся і сыны, якіх было чацвёра. Балючай ранай стала страта старэйшага.

Тэлефонныя званкі ідуць з далёкай Рэспублікі Комі — там у савецкі час пасяліўся адзін з сыноў. Сустрэў каханне, стварыў сям’ю, і цяпер у Бастыні бывае госцем.

Пастаянна цікавіцца здароўем бацькі сын, які жыве каля Брэста. Таксама хвалюецца за яго і прыязджае часцей трэці — з суседняга раёна, з Парахонска. Але асабістыя клопаты не даюць тут затрымлівацца надоўга, і Уладзімір Сцяпанавіч зноў застаецца сам.

Не пакідаюць без увагі мясцовыя ўладыі. Спытаюць, выслухаюць, пры неабходнасці — дапамогуць. Але няма цяпер асабліва аб чым і папрасіць, што трэба адзінокаму чалавеку ў такім паважаным узросце? Больш пытанняў да медыкаў, бо ўсё часцей непакояць хваробы.

Пражыўшы на бацькаўшчыне ўсё доўгае жыццё, вясковец ніколі не імкнуўся да іншага, лягчэйшага. Прымаў цяжкасці, як неабходнасць, не шукаючы лепшыіх шляхоў. А можа пасля ваеннага юнацтва праблемы мірныя наогул яму не здаваліся крытычныімі? Вось толькі страта блізкіх прайшлася па яго лёсу чорнай паласой. I ад адзіноты няма лекаў, бо жонку і сына не заменіць ніхто.

Думкамі ён часцей у мінулым — там, дзе гартаваліся юнацтва і сталасць, дзе часцей быілі пакуты, чым радасць. Каляровай стужкай перапляліся летняе цяпло і зімовая завея. За доўгія дзесяцігоддзі многае забылася, але вайну немагчыма выкінуць з памяці. Вельмі ж яркімі быілі саракавыя — вострай стрэмкай закранулі сэрцы амаль кожнага беларуса, прынёсшы боль і горыч простым людзям.

 

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.