70 год Перамогі

9 мая

ДАРАГІЯ ВЕТЭРАНЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ! ПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ ЛУНІНЕЦКАГА РАЁНА!

Сардэчна ВІНШУЕМ вас з 70-годдзем Вялікай Перамогі!

Незабываемы дзень 9 мая ўвайшоў у гісторыю яркімі малюнкамі ўсеагульнай радасці, громам артылерыйскіх залпаў, абвясціўшых свету аб заканчэнні Вялікай Айчыннай вайны, аб Перамозе савецкага народа над фашысцкай Германіяй.

Тэта свята светлага смутку і трыумфу, якое заўсёды будзе нагадваць аб тым, што давялося перажыць людзям у той суровы час. Мы памятаем аб тых, хто ішоў у баях насустрач смерці ў імя выратавання Радзімы, аб тых, хто сваёй гераічнай працай у тыле набліжаў Перамогу, аб тых, хто паднімаў краіну з руін. Гэта Дзень нашай агульнай Памяці і Вялікага Подзвігу. Ён — у кожным з нас.

Самыя цёплыя віншаванні і словы ўдзячнасці адрасуем ветэранам-франтавікам, працаўнікам тылу, вязням фашысцкіх лагераў — усім тым, хто на сваіх плячах вынес цяжар ваеннага ліхалецця. Вы ўсе — пакаленне Пераможцаў. Для нас, нашчадкаў, ваша самаадданае служэнне Айчыне — яркі прыклад стойкасці, мужнасці і гераізму.

У гэтае ўсенароднае свята воінскай Славы жадаем дарагім нашым ветэранам і ўсім жыхарам Лунінеччыны шчасця, здароўя, доўгіх гадоў жыцця, увагі і любові блізкіх людзей, мірнага неба і радасных дзён. Дабрабыту вашым сем’ям!

З Днём Вялікай Перамогі!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

 георгиевская лента

ПАВАЖАНЫЯ ВЕТЭРАНЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ, ВОІНЫ-ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТЫ, ЖЫХАРЫ ЛУНІНЕЧЧЫНЫ!

Прыміце сардэчныя ВІНШАВАННІ з Днём Перамогі!

Дзень Перамогі для ўсіх нас быў і застаецца самым чуллівым і радасным святам. Сёння многія спрабуюць перарабіць гісторыю, прыпаднесці гэты дзень па-свойму, але мы ведаем, якой цаной заплаціў наш народ за перамогу. Мінула 70 год з той страшнай вайны, але памяць людская захоўвае баявыя подзвігі нашых бацькоў і дзедаў. У гэты дзень мы ўспамінаем аб загінуўшых і нізка схіляем галовы перад паўшымі і сённяшнімі ветэранамі. Час бязлітасны да ўсіх, і з года ў год удзельнікаў вайны становіцца ўсё менш. Удзячны вам за наша мірнае жыццё, якое вы для нас адстаялі цаной свайго жыцця.

Дзень Перамогі — гэта слёзы радасці і шчасця, боль ад страт і скалечаных жыццяў, і галоўнае — надзея на тое, што кашмар вайны ніколі больш не паўторыцца. Няхай гэты дзень для нас, пакаленняў, ведаючых вайну толькі па кнігах і расказах, стане сімвалам сілы і мужнасці народаў, аб’яднаўшыхся супраць агульнай бяды, і вечным напамінам, што трэба берагчы мір.

У гэты святочны дзень жадаем вам цудоўных доўгіх гадоў, моцнага здароўя, дабрабыту, мірнага неба і павагі ўдзячных нашчадкаў. Няхай баявыя раны не турбуюць вас!

З павагай — Таццяна УДАВЕНКА,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
Валянціна ВЕРАС,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

 9 мая 2

Add Comment

Войти с помощью: