Асаблівы талент жанчыны

ордена матерямЯму цяжка знайсці нейкае параўнанне… Чаму? А вы спытайце пра гэта сваю матулю, хаця, упэўнена, для адказу хопіць яе ласкавага позірку і шчырай усмешкі. Менавіта імі была напоўнена малая зала райвыканкама, дзе адбылося ўрачыстае ўшаноўванне жыхарак Лунінеччыны, якія нарадзілі і выхавалі пяцёра і больш дзетак.

З прыемных кампліментаў у адрас жанчын пачаў сваё выступленне старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч. Ён заўважыў, што ў Беларусі заўсёды надавалі вялікую ўвагу мацярынству: “Наш рэгіён можа ганарыцца больш як адной тысячай сем’яў, у якіх выхоўваюцца па трое малышоў. Магчыма, у цяперашні час ім дзесьці і складана займацца выхаваннем хлопчыкаў і дзяўчынак, але ж яны — наша шчасце, будучае краіны”. Звяртаючыся да мнагадзетных матуль, Васіль Міхайлавіч парадаваўся, што зямлячкі выбралі для сябе даволі адказны, смелы жыццёвы шлях. На годным узроўні ацаніла такі подзвіг і наша дзяржава, заснаваўшы амаль 20 год таму галоўную ўзнагароду за мацярынства. Пад апладысменты прысутных, сярод якіх былі намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Захаркевіч, начальнік раённага ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ірына Семянчэнка, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Тамара Патурай, ордэн Маці ўручылі Алене БУДНІК з Азярніцы, Алене ГУШЧЭНЯ з Вялікіх Чучавіч, Галіне БУРДА з Бастыні, Іне БРУЦКАЙ з Лунінца, Вользе МАКАЕД і Святлане МАСЯЙЧУК з Мікашэвіч. Акрамя таго, у дадатак да пасведчання жанчыны атрымалі матэрыяльную дапамогу. Многія прызналіся, што гэта стала прыемным сюрпрызам. Няхай у іх жыцці будзе як мага больш станоўчых эмоцый, добрых навін, шчырай падтрымкі дзетак!

Фота Наталлі МІКАЛАЕВАЙ

Add Comment

Войти с помощью: