«Дзе гэта вуліца, дзе гэты дом…»

победы 9Прыгадваючы вядомую песню, блізкія і сябры сям’і ЧАРНАВОКІХ з Лунінца ніколі не памыіляюцца, бо з лёгкасцю запамінаюць іх хатні адрас. І сапраўды, пераблытаць цяжка — вуліца Перамогі, 9.

Сёння яна ўпрыгожвае адзін з новых мікрараёнаў у райцэнтры — размешчана якраз каля Кургана Бессмяротнасці і храма ў імя іконы Божай Маці “Взыскание погибших”. Дыхтоўныя сядзібы сведчаць аб дабрабыце іх жыхароў. Дом і прылягаючы ўчастак Людмілы Аляксандраўны таксама дагледжаны, хаця настаўніца матэматыкі шмат часу праводзіць у мясцовай гімназіі. А вольныя хвіліны бавіць разам са сваімі малышамі: Ваня і Насця ходзяць у дзіцячы сад №10. Муж Аляксандр Міхайлавіч — індывідуальны прадпрымальнік. Падчас нашага візіту, на жаль, адсутнічаў. Затое загадзя па-гаспадарску прымайстраваў прыгожую скрыню для газет і часопісаў, куды двойчы на тыдзень паштальён прыносіць “Лунінецкія навіны”.

победы 9 02

Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.