Кампенсацыя за кошт аднагадовых

Адкрываючы чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, яго старшыня Васіль Агіевіч прапанаваў пры абмеркаванні першага пытання парадку дня самую пільную ўвагу ўдзяліць не столькі вынікам пасяўной, колькі гатоўнасці гаспадарак да пачатку нарыхтоўкі кармоў.

Менавіта таму адразу ж быілі заслуханы старшыні СВК “Багданаўка”, “Велута”, “Дзятлавіцкі”, Гарадоцкі”, “Дварэцкі”, “Хваецкае”, КУП “Міжлескае” і філіял “Аграграніт”. Амаль паўсюдна з-за анамальнага надвор’я чакаецца невысокая прадуктыўнасць траў. Таму так важна своечасова ўбраць першы ўкос, каб можна было разлічваць на аддачу ад другога. Недабор кармоў з траў першага ўкосу ў раёне плануюць кампенсаваць аднагадовымі кармавымі культурамі. З гэтай мэтай у гаспадарках вядзецца сяўба віка-аўсяных сумесяў, канюшыны, люцэрны. Разумеючы ўсю складанасць становішча, кіраўнікі сельгасарганізацый запэўнілі, што прамаруджвання з пачаткам касавіцы не дапусцяць. Тым больш, што тэхніка да пачатку гэтай адказнай кампаніі практычна гатова.

Што да лічбаў, то сёлета для грамадскага статка плануецца назапасіць 83,2 тысячы тон кармавых адзінак. На зімова-стойлавы перыяд патрэбна 14 тысяч тон сена, 110,5 тысячы тон сенажу, больш як 184 тысячы тон сіласу. З першага ўкосу мяркуецца “ўзяць” каля 8 тысяч тон сена і амаль 90 тысяч тон сенажу. У пераліку на ўмоўнае пагалоўе гэта складзе прыкладна 9,2 цэнтнера кармавых адзінак. Нарыхтоўка сіласу будзе весціся з зялёнай масы кукурузы.

Зразумела, што пара нарыхтоўкі кармоў патрабуе максімальнай сканцэнтраванасці. Пры належнай арганізацыі працы ў дзень можна скошваць травы на плошчы ў 900 гектараў, а значыць, ёсць магчымасць завяршыць першы ўкос у аптымальныя тэрміны — за 20 дзён.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.