Нацыянальны прыз — лунінчаніну

У Мінску праходзіць філатэлістычная выстава, прысвечаная 70-годдзю Вялікай Перамогі.

У Нацыянальным мастацкім музеі прадстаўлены больш як 120 збораў калекцыянераў з Беларусі, Германіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны. Ва ўрачыстым адкрыцці выставы ўдзельнічалі консулы гэтых краін, ветэраны вайны, выхаванцы сувораўскага вучылішча. Па ўмовах конкурсу ў ім не мог удзельнічаць наш зямляк Леў Коласаў, які быў прызначаны старшынёй журы. Але ў ганаровым класе былі прадстаўлены дзве яго калекцыі: “Старыя пісьмы Беларусі” і “Палявая пошта 1941-1945 гг.”.

Аргкамітэт выставы ўзнагародзіў Льва Леанідавіча двума залатымі медалямі і аднадушна прысудзіў “Ганароваму філатэлісту Беларусі” Нацыянальны прыз.

Add Comment

Войти с помощью: