Няхай смяюцца дзеці

победа 2015Святкаванне Дня Перамогі ў Мікашэвічах адкрылася шэсцем дзяцей і дарослых ад Палаца культуры РУВП «Граніт» да плошчы імя Каржа, дзе прайшоў урачысты мітынг.

Са знамянальнай падзеяй павіншавала землякоў старшыня гарсавета Галіна Сыцэвіч. Да яе цёплых і кранаючых слоў далучыўся намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Кавалевіч, які падзякаваў былым салдатам і працаўнікам тылу за сем дзесяцігоддзяў жыцця пад мірным небам. Пра ратныя і працоўныя подзвігі бацькоў, дзедаў і прадзедаў нагадалі выступленні дырэктараў ААТ «Спецжалезабетон» Васіля Басевіча і філіяла «Мікашэвіцкае рознічна-гандлёвае прадпрыемства» райспажыўтаварыства Аляксандра Кулака, намесніка генеральнага дырэктара РУВП «Граніт» Маргарыты Сераокай і іншых кіраўнікоў мясцовых устаноў адукацыі, прадпрыемстваў і арганізацый. Пра баі і нялёгкія пасляваенныя гады расказаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Булат. А пра яркае сучаснае жыццё, напоўненае цікавымі падзеямі, — навучэнцы СШ №2.

победа 2015 02победа 2015 03Хвілінай маўчання ўшанавалі жыхары Мікашэвіч памяць пра тых, хто аддаў жыццё за незалежнасць і свабоду будучых пакаленняў беларусаў, а затым усклалі кветкі, вянкі і гірлянды да помніка салдату-вызваліцелю. Святкаванне перамясцілася на плошчу каля Палаца культуры РУВП «Граніт», дзе выязны гандаль арганізавалі філіялы райспажыўтаварыства і індывідуальныя прадпрымальнікі. Усе жадаючыя маглі пазабавіцца на разнастайных атракцыёнах, наведаць выставу-продаж работ выхаванцаў філіяла Цэнтра дзіцячай творчасці і канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці, а таксама падтрымаць удзельнікаў дзіцячых конкурсаў малюнка на асфальце і чытальнікаў. Завяршыліся мерапрыемствы ў гонар 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне святочнай дыскатэкай.

Наталля ЛЯЛЮК

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.