Пад надзейнай абаронай дарослых

Сёння на Лунінеччыне 121 дзіця мае статус сіраты ці застаўшагася без апекі бацькоў. Усе яны ўладкаваны ў сем’і.

Многія выхоўваюцца ў 4-ох дзіцячых дамах сямейнага тыпу, астатнія — у 12-ці прыёмных і 63-ох апякунскіх сем’ях. Такія лічбы прагучалі з вуснаў начальніка РАА Івана Раковіча, які даў пачатак абмеркаванню чарговага пытання парадку дня. А датычыла яно аналізу сітуацыі, у якой на Лунінеччыне знаходзяцца дзеткі, абдзеленыя бацькоўскай пяшчотай.

Адначасова І.М. Раковіч заўважыў, што апошнім часам бачна тэндэнцыя павелічэння колькасці сірот: за пяць год гэтая лічба вырасла на 76 працэнтаў. На пытанне В.М. Агіевіча, ці няма прэтэнзій да бацькоў-выхавальнікаў і выканання даручанай ім высакароднай місіі, прагучаў адказ: “Усе бацькі-выхавальнікі, разам як і ўсынавіцелі, заслугоўваюць толькі добрых удзячных слоў”.

На пытанне аб праблемах, якія ўзнікаюць пры стварэнні і суправаджэнні прыёмных сем’яў і дзіцячых дамоў сямейнага тыпу прагучала патрабаванне правесці аналіз рэгістрацыі падапечных па месцы знаходжання. Як высветлілася, на гэта ўвага звяртаецца не заўсёды. Не задавальняе пакуль і дапамога, якую спецыялісты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службаў устаноў адукацыі павінны аказваць дзеткам-сіротам і іх новым бацькам на працягу перыяду адаптацыі. Не лепшым чынам адбіваецца на лёсе сірот некампетэнтнасць пачынаючых прыёмных бацькоў у пытаннях абароны іх маёмасных і жыллёвых правоў. Не лепшую ролю адыгрываюць у гэтай справе і арганізацыі, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду, інфармацыі аб стане кватэр, замацаваных за дзецьмі-сіротамі і дзецьмі, якія засталіся без апекі бацькоў. На ліквідацыю гэтых і іншых праблем накіравана прынятае райвыканкамам рашэнне.

 

Add Comment

Войти с помощью: