«Серабро» перагога

У №32-33 «ЛН» ад 30.04.2015 г. паведамлялі аб поспеху Таццяны Ярмольчык з Дубаўскай СШ, якая ўвайшла ў суперфінал абласнога конкурсу «Малады настаўнік Брэстчыны».

Нягледзячы на сур’ёзную канкурэнцыю, Таццяна Васільеўна ўдала справілася з усімі іспытамі: напісала эсэ, правяла адкрытыя ўрокі, адказала на кур’ёзныя відэапытанні, прадэманстравала музычныя здольнасці. У выніку атрымала званне лаўрэата, узнагароджана Дыпломам II ступені і грашовым сертыфікатам ад абласнога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Поспех педагога падзяляюць у Дубаўскай школе, дзе калегу падтрымлівалі і дапамагалі ў падрыхтоўцы дырэктар Міхаіл Пятровіч, яго намеснік па вучэбнай рабоце Людміла Самандык і настаўніца рускай мовы і літаратуры Вольга Грыневіч. Няхай творчы шлях Таццяны Ярмольчык будзе і надалей такім жа плённым!

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.