Сеяць трэба сумленна

IMG_6703Восень без дажджу, зіма без снегу, вясна, якая таксама не надта песціць вільгаццю… Такі вось не вельмі ўдалы старт падрыхтавала надвор’е для сёлетняй пасяўной кампаніі. Здаецца, наперакор усяму на палях Лунінеччыны зелянеюць азімыя, паднімаюцца ад зямлі раннія яравыя, духмяным водарам цягне ад рапсавых палеткаў. Усё гэта можна назіраць і ў СВК “Дварэцкі”.

Як расказаў старшыня гаспадаркі Анатоль Кіндрук, год пачаўся няпроста. Азімыя пасля зімы выійшлі ў добрым стане, аднак з-за засухі і пясчаных бур аслабелі. Паправіць становішча на большасці ўчасткаў удалося з дапамогай падкормак мінеральнымі ўгнаеннямі. Але выратаваць усё не здолелі.

З 1085 гектараў азімых моцна пацярпела трыцікале на 63 гектарах. Вялікіх надзей нельга ўскладваць і на рапс, які размешчаны на 300-гектарнай плошчы. 40 гектараў яго знішчылі восеньскія маразы, яшчэ на 260 гектарах культура аказалася вельмі зрэджанай. Зараз гаспадарка працягвае сяўбу яравых. Пад іх адведзена плошча 2910 гектараў. Раннія каласавыя ўжо месцамі даюць усходы, застаецца дасеяць кукурузу, якой запланавана мець 1 тысячу гектараў, і аднагадовыя травы.

IMG_6709У дзень наведвання гаспадаркі сеялі сою. Работай, разам з іншыімі, былі заняты вадзіцель Уладзімір КІНДРУК і сеяльшчык Васіль ПАЛХОЎСКІ. У чаканні, пакуль наблізіцца трактар, вадзіцель нешта пераглядваў пад капотам аўтамабіля, які стаяў на ўскрайку поля. На пытанне: “Зламаўся?” з усмешкай адказаў: “Не. Для прафілактыкі варта сюды часцей зазіраць”. Хутка ўдалечыні паказаўся трактар, якога суправаджалі клубы пылу. Наблізіўшыся, спыніўся. Васіль Палхоўскі накіраваўся да сеялкі, перагледзеў яе і застаўся задаволены. Маўляў, усё ў парадку. Можна працягваць работу.

Скарыстаўшыся перапынкам, пацікавілася адносінамі да хлебаробскай справы ў самага галоўнага ў гэтыя дні на палях чалавека — механізатара, які вядзе сяўбу. Генадзь МІРАНОВІЧ працуе ў гаспадарцы больш як 35 год, з іх 10 апошніх, як толькі атрымаў Джон-Дзір, кожныя вясну і восень сее хлеб.

— Лепшы кантралёр — сумленне. Дэвізам, які быў вельмі папулярны ў савецкія часы, дагэтуль кіруюся ў сваёй рабоце. Інакш нельга. У маім разуменні раслінаводства — вытворчасць, якая пастаянна знаходзіцца пад адкрытым небам. Надвор’е ніколі не залежыць ад нашага жадання. Вось і сёння — мы чакаем дажджу, а ўзамен яго свеціць яркае сонца. Тым не менш, трэба сеяць і сеяць так, каб зерне абавязкова ўзыішло, а кволыя раслінкі з кожным днём мацнелі, набіраліся сілы і адарылі багатым ураджаем. Без надзеі на яго няварта і займацца хлебаробскай справай. А яшчэ кожную аперацыю трэба выконваць як след. І ў гэтым дапамагае сучасная тэхніка. Сяўбой у нас займаюцца ў асноўныім тры механізатары: я з напарнікам Юрыем Калянковічам на Джон-Дзіры і Сяргей Калюціч на МТЗ-3022. Тэхніка даволі цяжкая і ў час веснавой сяўбы ў ранейшыя гады часценька грузла на паніжаных участках. Пастаянна дзяжурылі трактары для яе выцягвання. Сёлетняя вясна пазбавіла ад такой “тэхналогіі”. Ды прыемнага ў гэтым мала. Непакоіць пылавая заслона, што ўтвараецца за трактарам, хутчэй бы пайшоў дождж…

Генадзь Васільевіч з надзеяй паглядзеў на неба. Нібы пачуўшы яго просьбу, сонейка прыкрылася шэраватымі аблокамі, адразу падалося, што пылу на полі стала менш. Узрадаваўшыся, механізатар завёў трактар і ўпэўнена рушыў наперад, пакідаючы за сабой роўныія радочкі з засыпаным зернем.

Сваю адданасць роднаму краю і зямлі, на якой вырас, Генадзь Васільевіч растлумачыў проста: змалку прывык да цяжкай сялянскай работы. Быў зусім маленькім хлапчуком, як памёр тата. Маці працавала паляводам у калгасе. Грошай не хапала. Каб пракарміць сям’ю, у якой гадаваліся яшчэ дзве дзяўчынкі, трымалі вялікую гаспадарку: некалькі кароў, свіней, куры… Даглядалі жыўнасць усе разам. Атрыманая на прыватным падворку, загартоўка працай стала ў далейшым нормай жыіцця…

Хутка механізатар перасядзе на касілку і да моманту ўборкі збажыны будзе займацца нарыхтоўкай кармоў для буйной рагатай жывёлы. Затым на атрыманым летам камбайне КЗС-18 пачне ўбіраць хлеб, які праз некалькі летніх месяцаў абавязкова золатам закалосіцца і на гэтых пакуль яшчэ пустых участках.

На дзень выхаду “ЛН” у гаспадарцы заставалася пасеяць 340 гектараў аднагадовых і 125 — шматгадовых траў.

Галіна КУЧЭЙКА

Add Comment

Войти с помощью: