“Свет адкрыццяў, подзвігаў і ведаў!”

юбилей сш 2 01У гімне СШ №2 г. Лунінца, калектыў якой урачыста адзначыў 70-гадовы юбілей установы адукацыі, ёсць такія радкі: “Свет адкрыццяў, подзвігаў і ведаў!”

Падыходзячы да будынка на Лісовіча, 5 у райцэнтры, здалёк чуліся гукі знаёмых мелодый у выкананні духавога аркестра. У фае панавала атмасфера свята, якую аздаблялі шчырыя ўсмешкі. Імі з непадробнай прыязнасцю дзяліліся педагогі і вучні.

Пасля ўрачыстай рэгістрацыі госці з цікавасцю знаёміліся з выставай фотаздымкаў “Успомнім школьныя імгненні”, маляўнічымі плакатамі выпускнікоў. Чорна-белыя і каляровыя фотакарткі занатавалі значныя падзеі з жыцця ўстановы адукацыі. То тут, то там успыхвалі яркім святлом фотаапараты. Неўзабаве фанфары далі старт юбілейнаму падарожжу, напоўненаму шчымлівымі ўспамінамі пра мінулае, светлай радасцю за цяперашняе і шчаслівымі спадзяваннямі на будучае.

юбилей сш 2 02Напачатку праграмы сцэнай завалодалі таленавітыя танцоры калектыву “Мірыданс”, чый састаў складаюць вучні менавіта СШ №2. Іх змянілі равеснікі і настаўнікі, якія разам з гасцямі свята выканалі гімн школы. Ганаровае права першым павіншаваць сабраўшыхся атрымаў дырэктар Мікалай Гарадкавец. Святочную атмасферу пажаданняў працягнулі старшыня райсавета дэпутатаў Віктар Рафаловіч, намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Захаркевіч, начальнік раённага адцзела адукацыі, спорту і турызму Іван Раковіч, старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі Нэлі Рафаловіч. Уручаючы Ганаровыя граматы, Падзячныя лісты і грашовыя прэміі юбілярам, кожны з іх знайшоў цёплыя і пранікнёныя словы. У сваю чаргу гаспадары падрыхтавалі для гасцей святочныя блакноты з выявай школы.

З падарункамі завіталі на ўрачыстасць старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Ігар Гапон, галоўны рэдактар газеты “Лунінецкія навіны” Таццяна Вайцяхоўская, старшыня савета ветэранаў лакаматыўнага дэпо Іосіф Раманоўскі, дырэктары: СШ №3 райцэнтра — Віталь Трэгубаў, гімназіі г. Лунінца — Аляксандр Грушэўскі (разам з намеснікам Наталляй Скамейка), сельгаскаледжа — Фёдар Бірыла, галоўны інжынер КУП ВКГ “Водаканал” Віталь Гаўрылковіч, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Вадзім Каржаневіч, загадчыца раённай паліклінікі Людміла Елізава, галоўны рэдактар “ІП” Андрэй Вышынскі.

юбилей сш 2 03Фотапрэзентацыя “Это было недавно, это было давно…” вярнула гледачоў на некалькі дзясяткаў год таму. У ёй пайменна прыгадалі першых настаўнікаў і вучняў. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць пайшоўшых з жыцця педагогаў… Вельмі дапасавала ўспамінам выступление былога намесніка дырэктара, ветэрана педагагічнай працы Наталлі Канапацкай. Дарэчы, кветкі і Падзячныя лісты атрымалі ўсе былыя выкладчыкі школы.

Вядучыя праграмы Наталля Дуньчык і Генадзь Неўдах зачыталі святочныя паштоўкі, дасланыя з блізкага і далёкага замежжа. Цеплынёй былі напоўнены і відэапасланні. Летась у школу прыйшлі вучыцца 124 першакласнікі, і 70-ым па ліку прынёс дакументы Арцём Пілевіч. Разам з мамай малыш таксама павіншаваў юбіляраў. Чарговая прэзентацыя дазволіла пабываць на ўроках фізікі, матэматыкі, рускай, беларускай і англійскай моў, а таксама ў сталоўцы.

Усе выступленні чаргаваліся з удала падабранымі музычнымі нумарамі. Іх выканалі самадзейныя артысты — выпускнікі Андрэй Канапацкі (сольна, разам з ансамблем “Прымакі”) і Яўген Вярэніч, вучаніцы Кацярына Пранскіх, Ганна Канапацкая, Паліна Чарненка, Алена Гардзіевіч, Ліана Яраховіч, Вікторыя Савіч, Анастасія Бярозка, настаўніца Ірына Халімон. І хаця мерапрыемства цягнулася больш як тры гадзіны, стомленасці не адчувалася. Многія яшчэ і яшчэ раз падыходзілі да дырэктара з віншаваннямі, дзякуючы за грунтоўную падрыхтоўку да юбілею. Яна апраўдала сябе на 100 працэнтаў: свята ўдалося! А інакш тут не ўмеюць!

Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ

Add Comment

Войти с помощью: