Свята сустракаем разам

ветераны 2015Стала добрай традыцыяй напярэдадні Дня Перамогі наведваць на даму ветэранаў Вялікай Айчыннай войны.

Сёлета гасцей прымалі Ганна Ігнатаўна Жук і Аляксей Аляксандравіч Бабіч. Да іх з падарункамі завіталі старшыня раённага выканаўчага камітэта В.М. Агіевіч і яго намеснік А.М. Захаркевіч.

Простая і шчырая размова была напоўнена клапатлівымі пытаннямі з боку прадстаўнікоў улады і ўдзячнасцю — ад ветэранаў, якія запэўнілі, што ўвагу дзяржавы адчуваюць штодня, а не толькі па святах. Вось і ў той дзень была аператыўна вырашана невялікая камунальная праблема ў кватэры А.А. Бабіча.

ветераны 2015 02Васіль Міхайлавіч сардэчна павіншаваў удзельнікаў былых баёў з юбілеем вялікай Перамогі, пажадаў ім здароўя і яшчэ шмат год сустракаць самае светлае і шчымлівае свята.

Ветэраны атрымалі таксама падарункі ад рэдакцыі “Лунінецкіх навін” і раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”.

Прадстаўнікі дэпутацкага корпусу раёна — начальнік РАУС Уладзімір Рыбак і галоўны рэдактар Таццяна Вайцяхоўская, разам з кіраўніком раённага аддзялення беларускага Фонду міру, старшынёй раённага Савета дэпутатаў Віктарам Рафаловічам далучыліся да высакароднай акцыі віншавання ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

ветераны 2015 048 мая яны пабывалі ў лунінчан Івана Васільевіча Пятымкі, Рыгора Паўлавіча Камандзіса, Івана Дзям’янавіча Зіміча, Міхаіла Міхайлавіча Канапацкага, Васіля Пятровіча Калянковіча, Паўла Несцеравіча Пажывілкі, Віктара Парфёнавіча Селядцова, Івана Усцінавіча Паўловіча і жыхаркі Ракітна Марыі Міхайлаўны Вароніч. Актыўны лад жыцця не дазволіў застаць дома Паўла Акімавіча Дабрынца, якому вымушаны былі перадаць падарункі праз раённы Савет ветэранаў.

“Кожны з гэтых людзей унёс свой пасільны ўклад у справу Перамогі, кожны рызыкаваў жыццём у імя свабоды роднай Беларусі”, — падкрэсліў Віктар Анатольевіч. Словы віншаванняў былі сустрэты такой жа шчырай удзячнасцю за ўвагу і падарункі, за старасць, сагрэтую цяплом і мірам.

ветераны 2015 03Асабліва прачула сустрэлі ўдзельнікі былых баёў юных візіцёраў — шасцігадовых Ваню Рафаловіча і Паўліка Гурбановіча, якія да кожнага з віншаванняў далучалі прыгожыя вершаваныя радкі, прасякнутыя ўдзячнасцю дзядулям за мірнае, шчаслівае дзяцінства. Старыя людзі, перажыўшыя жахі вайны, не стрымлівалі слёз радасці, з задавальненнем фатаграфаваліся з малымі, стараючыся, у сваю чаргу, аддзячыць іх сціплымі салодкімі пачастункамі.

Невялікае тэатралізаванае прадстаўленне, а завіталі на сустрэчу малыя ў прыгожай ваеннай форме, пашытай з нагоды вялікага свята, стала, па прызнанню ветэранаў, добрым дадаткам да падарункаў, якія яны атрымалі ў гэты дзень.

ветераны 2015 05

Таццяна ПЯТРОВА

Add Comment

Войти с помощью: