У госці да газеты

богдановка в редакцииУчарашнія падзеі ляглі на старонках у роўныя радкі, з фотаздымкаў пазіраюць знаёмыя твары. Трымаючы ў руках свежую газету, нам цікава ведаць, як яна ствараецца. А, ведома ж, лепш адзін раз убачыць…

Вучні 7 класа Багданаўскай СШ разам з настаўніцай Людмілай Ярмольчык дзеля гэтага завіталі на экскурсію ў рэдакцыю “ЛН”. Цікаўнасці не перашкодзілі дрэннае надвор’е і значная адлегласць.

Хлопчыкі і дзяўчынкі прайшліся па кабінетах, пазнаёміліся з супрацоўнікамі, якіх раней ведалі толькі па подпісах пад матэрыяламі. Даведаліся, як ствараюцца праграмы раённага радыё, “адшліфоўваецца” кожная літара будучага нумара. З захапленнем разглядвалі шматлікія ўзнагароды, якія газета атрымала за сваю доўгую гісторыю.

Невялікая віктарына паказала, што ў аддаленай вёсцы “раёнку” ведаюць і любяць. На развітанне госці пажадалі журналістам творчых поспехаў і паабяцалі дасылаць у рэдакцыю цікавыя пісьмы пра свой летні адпачынак.

Марыя ЯРАХОВІЧ

Add Comment

Войти с помощью: