“Вялікі камень” з удзелам “Спецжалезабетона”

великий каменьКітайска-беларускі індустрыяльны парк “Вялікі камень” размешчаны на тэрыторыі Смалявіцкага раёна ў 25 кіламетрах ад Мінска. На яго тэрыторыі плануецца размясціць вытворчыя і жылыя зоны, офісныя і гандлёва-забаўляльныя комплексы, фінансавы і навукова-даследчы цэнтры.

Прыемна, што свой уклад у яго ўзвядзенне ўносіць і ААТ “Спецжалезабетон”. Нядаўна быў заключаны дагавор на пастаўку туды прадукцыі. На сённяшні дзень яе адгрузілі на суму 300 тысяч долараў ЗША. Штодзень з Мікашэвіч у Смалявічы накіроўваюцца калоны з 9-10 машын з трубамі розных дыяметраў.

Add Comment

Войти с помощью: