Золата Ільі

карпецТрэцяя Міжнародная алімпіяда навукова-тэхнічных праектаў у Інданезіі стала пераможнай для гімназіста Ільі КАРПЦА. З яе юнак вярнуўся з залатым медалём!

Каля 30 краін прывезлі свае праекты ў Інданезію. I не проста выстаўлялі іх, а абаранялі перад журы, наведвальнікамі выставы, што праходзіла ў Міністэрстве адукацыі, а таксама звычайньм школьнікамі, якія да ўсяго маюць цікавасць. Прадстаўнікі далёкай краіны назвалі навуковую работу лунінчаніна лепшай.

Цікава, што праблема выкарыстання малочнай сыроваткі актуальна для многіх краін. З задавальненнем узяўся за яе вывучэнне і Ілья. Дапамагала ў пастаноўцы эксперыментаў навуковы кіраўнік з Мінска Алеся Шэвялёва. Два разы ў месяц ці часцей юнак наведваў рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства, біялагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, дзе выконваў практычную частку свайго даследавання. Часам здавалася, што замахнуўся на неверагоднае, але падтрымка бацькоў, выкладчыкаў і навуковага кіраўніка дадавалі сіл.

Зусім хутка апошні званок дасць старт у дарослае жыццё. З чым звязаць лёс, Ілья вырашыў даўно. I калі ўсё атрымаецца так, як запланаваў, то ў далейшым абавязкова працягне вывучэнне бялковай біямасы (мікапратэіна) на больш высокім узроўні. I, хто ведае, магчыма яго распрацоўкі будуць укаранёны ў будучым у малочную вытворчасць.

Поспехаў! Няхай збудуцца мары!

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.