Адказны старт

легкоатлетыДля лёгкаатлетаў раённых спартыўных школ самым важным выпрабаваннем з’яўляецца сбласная спартакіяда школьнікаў. На гэты раз у ёй удзельнічалі хлопчыкі і дзяўчынкі 2001-2002 гадоў нараджэння.

На спаборніцтвы, якія праходзілі па традыцыі ў Брэсце, з’ехаліся 19 каманд. Прадстаўнікі Лунінецкай СДЮШАР, а іх было 12, выступілі роўна, набралі 243 ачкі і занялі чацвёртае агульнакаманднае месца.

У асабістым заліку Анастасія ГРУДЗЬКО (злева) стала сярэбраным прызёрам у скачках у вышыню (130 сантыметраў) і бронзавым — у бегу на 60 метраў з бар’ерамі (10,17 секунды). Аляксандр Сідаровіч заняў другое месца ў бар’ерным спрынце (9,59 секунды), а Уладзіслаў ГАРАДКАВЕЦ — у трайным скачку (11 метраў 60 сантыметраў). Максім Трухноў на дыстанцыі 300 метраў з бар’ерамі паказаў трэці вынік. Парадавала сярэбраны прызёр у скачках з шастом Кацярына ЛІПСКАЯ. Высокімі вынікамі адзначыўся Ілья Канапацкі, які заняў першае месца ў бегу на 1000 метраў і трэцяе — на дыстанцыі ў два разы даўжэй. У складзе абласной каманды ў бліжэйшыя выхадныя ён выступіць на рэспубліканскай спартакіядзе, якая адбудзецца ў Жлобіне.

 

Add Comment

Войти с помощью: