Адпачынак з карысцю

Адпачынак з карысцю прапаноўваюць правесці вучням установы адукацыі ў першы месяц летніх канікул.

З 3 па 23 чэрвеня на базе сярэдніх школ: у Лунінцы — №4, у Мікашэвічах — №2, а таксама Вялікіх Чучавічах і Вульцыі 2 будуць дзейнічаць чатыры лагеры працы і адпачынку. У групах па 15 чалавек чакаюць падлеткаў ад 14 да 17 год, якім прапаноўваецца выканаць шэраг пэўныіх работ. Адпаведныя дагаворы заключаны з калектывамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі абодвух гарадоў, сельгаскааператываў “Чучавічы” і “Вулькаўскі світанак”. Усім жадаючым трэба звяртацца да кіраўнікоў навучальныіх устаноў з заявай ад бацькоў і асабістым пашпартам. Такім чыінам, можна не толькі карысна адпачыць, але і зарабіць грошай на кішэнныя расходы.

 

Add Comment

Войти с помощью: