“Басейн” пасябраваў з “Гранітам”

бассейн гранитЗараз 76 выхаванцаў ДЮСШ па водных відах спорту адпачываюць у спартыўным лагеры, створаным пры басейне “Дэльфін”.

Трэнеры робяць усё магчымае, каб разнастаіць правядзенне вольнага часу сваіх падапечных, зрабіць яго цікавым, запамінальным і карысным для здароўя. Так, Святлана Харкевіч дамовілася аб сустрэчы з камандай вышэйшай лігі “Граніт”. Спачатку хлопчыкі і дзяўчынкі назіралі за трэніроўкай прафесійных спартсменаў, а потым пазнаёміліся з імі бліжэй. Яны фатаграфаваліся, бралі аўтографы. Але самым захапляючым момантам стала таварыская гульня. Эмоцыі перапаўнялі як дзяцей, так і саміх футбалістаў. Цяпер юным спартсменам будзе чым падзяліцца са сваімі сябрамі. Трэба спадзявацца, яны абавязкова будуць прыходзіць на дамашнія матчы з удзелам мікашэвіцкай каманды.

Заўтра, 18 чэрвеня, “Граніт”правядзе гульню на выездзе з салігорскім Шахцёрам”.

Add Comment

Войти с помощью: