Беглы коннік

У ходзе кантрольнага палявога мерапрыемства спецыялісты Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету затрымалі грамадзяніна Н. з Мікашэвіч.

Вярхом на кані, маючы за плячамі рукзак з рыбай і лескавай сеткай, браканьер спрабаваў уцячы. У адносінах да яго пачаты адміністрацыйныя працэсы па артыкулах 15.35 і 23.4 КоАП Рэспублікі Беларусь. За ўлоў 9 асобін розных відаў агульнай вагой 2,2 кілаграма парушальнік кампенсуе ўрон на суму 4 мільёны 320 тысяч рублёў. Да таго ж, заплаціць і кошт незаконна здабытай прадукцыі — 160 тысяч рублёў.

Add Comment

Войти с помощью: