Браканьераў вабіць Прыпяць

Не стамляюцца правяраючыя з міжрайінспекцыі выяўляць парушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства.

На гэты раз аб’ектам іх пільнай увагі стаў пойменны вадаём ракі Прыпяць (рыбалоўныя ўгоддзі фонду запасу) каля вёскі Кажан-Гарадок. Незаконнымі прыладамі — надстаўкамі — тут арганізавалі рыбалку адразу двое грамадзян — мясцовы жыхар і лунінчанін. Вясковец злавіў 4 ліні, 13 плотак, 15 шчупакоў і 48 акунёў. Уловам агульнай вагой 6,2 кілаграма нанесены матэрыяльны ўрон на суму 23 мільёны 400 тысяч рублёў. У крыху больш як 2 мільёны ацэнены і кошт незаконна здабытай прадукцыі.

Гараджаніну “пашанцавала” больш: за 10 лінёў, 19 плотак, 5 шчупакоў і 39 акунёў (8,3 кілаграма) давядзецца заплаціць амаль 24 мільёны рублёў матэрыяльнага ўрону і 1,3 мільёна — кошту незаконнай прадукцыі.

У адносінах да браканьераў супрацоўнікі РАУС вырашаюць пытанне аб узбуджэнні крымінальных спраў.

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.