Чэснасць і давер могуць зрушыць горы

рыбакТак гаворыць народная прымаўка. А ў тым, што гэта дапаможа надзейна кантраляваць крымінагенную сітуацыю на тэрыторыі раёна, здаецца, не сумняваецца ніхто. Не падвяргаюць сумненню гэтую ісціну і многія супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў. Расказвае начальнік РАУС Уладзімір РЫБАК:

У маі 2015 года супрацоўнікамі маніторынгу кантрольна-інспектарскага ўпраўлення штаба МУС Рэспублікі Беларусь вывучалася меркаванне простых грамадзян аб рабоце нашага раённага аддзела. Большасць вывадаў, зробленых па выніках апытання, нас радуе, некаторыя — засмучаюць. Так, аператыўнасць рэагавання на звароты ў міліцыю адзначылі 78,9 працэнта рэспандэнтаў, што больш, чым у мінулым годзе, але менш, чым у 2013-ым. Значыць, заспакойвацца рана і трэба больш пільна паглядзець на ўдасканаленне збору і выезду на месца здарэння следча-аператыўнай групы.

Ветлівасць і ўвагу супрацоўнікаў міліцыі адзначылі 47,4 працэнта апытаных, прафесіяналізм — 32,1. У адносінах да гэтых лічбаў 2013 год таксама быў больш удалым. А вось абыякавасці і пасіўнасці, што не можа не радаваць, на думку людзей, стала менш. На грубасць і нетактоўнасць супрацоўнікаў РАУС звярнулі ўвагу амаль 10 працэнтаў тых, хто ўдзельнічаў у апытанні.

Насцярожвае наступная лічба. Толькі 47,4 працэнта рэспандэнтаў лічаць, што пры звароце ў міліцыю былі прыняты ўсе неабходныя меры (летась гэтая лічба была 56,4, а ў 2013 годзе — 66,3). Відавочна, варта звярнуць увагу на прафесіяналізм асобных нашых супрацоўнікаў. Тым больш, што ў бяспецы ад злачынных пасягальніцтваў сябе адчуваюць толькі 42,9 працэнта жыхароў, у той час як два гады таму гэтая лічба была 52 працэнты.

Між тым, аналіз паказаў, што асноўная праблема, па якой грамадзяне не адчуваюць сябе надзейна абароненымі, — алкаголь. Рэальную пагрозу грамадству нясуць аматары алкагольнай і наркатычнай атруты. Прычым, калі летась назіраўся прыкметны рост злачынстваў, учыненых нецвярозымі, праблемай былі занепакоены 38,1 працэнта грамадзян, а сёлета на фоне росту злачынстваў, учыненых у грамадскіх месцах, — ужо 57,6 працэнта. Такім чынам, барацьба з п’янствам павінна стаць прыярытэтнай у рабоце праваахоўнікаў.

Ступень поўнага даверу міліцыі склала 29,1 працэнт, што трошкі больш, чым летась. Аднак раней рэгістраваліся куды больш уражваючыя лічбы. Асабліва насцярожваючым лічу той факт, што 34,3 працэнта апытаных увогуле не змаглі ацаніць работу участковых інспектараў міліцыі. Гэта значыць, што некаторыя нашы прадстаўнікі на месцах яшчэ не заваявалі належны аўтарытэт і давер у насельніцтва. Сведчаць пра гэта і наступныя лічбы. Гатовы дапамагчы міліцыі ў барацьбе са злачыннасцю 45,6 працэнта апытаных грамадзян ( у 2014 годзе — 63,9, у 2013-ым — 69,7 працэнта).

Не вельмі задаволены жыхары раёна станам прафілактыкі правапарушэнняў сярод непаўналетніх, бяспекай дарожнага руху. Неадназначнае стаўленне да праблемы наркотыкаў. Так, даступнымі на тэрыторыі раёна наркотыкі лічаць крыху больш як 10 працэнтаў апытаных, а 13,7 — увогуле называюць праблему неактуальна.

Акрамя лічбаў, якія несумненна паўплываюць на карэкціроўку нашай работы, звернем увагу і на факт інфармаванасці пра яе на-сельніцтва. Невыпадкова ж 20,3 працэнта тых, хто ўдзельнічаў у апытанні, лічаць звесткі пра работу раённай міліцыі недастатковымі.

Звычайна ў анкетах ёсць радок, дзе людзі выказваюць прапановы, заяўляюць аб праблемах, якія іх хвалююць. Была такая магчымасць і ў час анкетавання, пра якое расказваю. Сёлета рэспандэнты папрасілі вывучыць пытанне мэтазгоднасці абсталявання перакрыжавання вуліц Машэрава — Храмавая — Кастрычніцкая ў Лунінцы светлафорам; прапанавалі не быць паблажлівымі ў адносінах да п’яніц за рулём і ліхачоў; звяртаць увагу на парушэнні правілаў паркоўкі вялікагрузных аўтамабіляў; кантраляваць стан дарожных знакаў; прыцягваць да адказнасці пешаходаў і веласіпедыстаў, якія парушаюць Правілы дарожнага руху; жорстка спыняць факты распаўсюджвання ў маладзёжным асяродку “спайсаў”; праводзіць прафілактычную работу з фанатамі ФК “Граніт” і многае іншае.

Як бачыце, грамадская думка для нас вельмі важная, і мы заўсёды будзем улічваць яе ў сваёй рабоце.

Запісала Таццяна ПЯТРОВА

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.