Каб не было бяды

Лета нясе з сабой як прыемныя падзеі, так і праблемы.

Уцёплы час года жадаючых зарабіць на будоўлях Расійскай Федэрацыі больш, чым зімой. Аднак, прадчуванне добрага прыбытку іншы раз абарочваецца слязамі па родным чалавеку, які прапаў без вестак. Штогод у РАУС паступаюць заявы аб вышуку.

Згодна з дзеючым заканадаўствам грамадзяне, якія ў сілу розных прычын не выходзяць на сувязь з роднымі, лічацца без вестак прапаўшымі, а па заканчэнні 10 дзён з моманту падачы заявы заводзіцца вышуковая справа.

На шчасце, многіх знаходзяць. Да вялікай радасці родных вышукваемыя аказваюцца жывымі, але не заўсёды там, куды адправіліся на заробкі. Так, грамадзянін В., які паехаў сёлета ў Маскоўскую вобласць, быў знойдзены ў Дагестане. Не папярэдзіўшы родных, ён накіраваўся ў гэтую рэспубліку працаваць на цагельны завод.

Каб падобных выпадкаў не здаралася, абавязкова ўдакладняйце кантактныя тэлефоны і дадзеныя наймальніка вашага блізкага, адрас месца работы, пацікаўцеся, дзе ён будзе жыць, запішыце тэлефоны яго калег, знаёмых і, вядома, папрасіце інфармаваць аб усіх перамяшчэннях. Гэта інфармацыя спатрэбіцца для сувязі ў выпадку неабходнасці і значна аблегчыць, а таксама паскорыць вышук, што таксама немалаважна. Калі вы ўсё ж страцілі кантакт з родным чалавекам, неадкладна звяртайцеся ў РАУС: чым раней паступіць заява, тым прасцей будзе супрацоўнікам міліцыі ўстанавіць месцазнаходжанне прапаўшага.

Яшчэ адна праблема, якую абяцаюць цёплыя летнія дні, звязана з… наркотыкамі. Дзікарослыя расліны, такія як мак ці каноплі, пачынаюць «каласіцца» і становяцца, на жаль, даступнымі многім. Шмат намаганняў на спыненне наркаманіі прыкладаюць супрацоўнікі праваахоўных органаў. І дапамагаюць у гэтым палажэнні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №6 ад 28 снежня 2014 года “Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянню незаконнаму абароту наркотыкаў”. Згодна з імі адміністрацыйная адказнасць прадугледжана за з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў (штраф ад 5 да 10 базавых велічынь), а таксама за іх немедыцынскае ўжыванне — ад 10 да 15 базавых велічынь. Пры ўчыненні дадзенага правапарушэння паўторна на працягу года, надыходзіць крымінальная адказнасць па артыкуле 328-2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у выглядзе арышту або абмежавання волі на тэрмін да двух год.

Add Comment

Войти с помощью: