“Над Лунінцам нашым вальс…”

выпускной 201512 чэрвеня на плошчы імя Леніна ў райцэнтры прайшоў традыцыйны выпускны баль.

Сюды надвячоркам прыійшлі выпускнікі школ і гімназіі горада. Настаўнікі, бацькі, родныя і сябры віталі іх цёплымі апладысментамі. Віншавальныя словы сабраўшымся адрасавалі старшыня райвыіканкама Васіль Агіевіч, начальнік раённага аддзела адукацыі Іван Раковіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Верас. Ад імя бацькоў выпускнікоў вітаў Ігар Мігалевіч.

Асаблівае шанаванне — юнакам і дзяўчатам, чые старанні адзначаны медалямі вышэйшай пробы. Гімназісты Ірына Емельяновіч, Аліна Жуланава, Аляксандра Даніловіч, Аксана Астапчык, Ганна Тупека, вучні Багданаўскай СШ Наталля Ільючык, Андрэй Антановіч, Васіль Ільючык, Дар’я Савіч, Віктар Ільючык, Наталля Савіч, Дварэцкай СШ — Кацярына Сумарэвіч, Дубаўскай — Надзея Бярозка і Кажан-Гарадоцкай СШ — Крысціна Крук атрымалі з рук старшыні райвыканкама ўзнагароды за асаблівыя старанні ў вучобе — залатыя медалі. Гімназісты Марыя Немец, Надзея Содзька і Ангеліна Скрыль узнагароджаны сярэбранымі медалямі.

Наказ прагучаў з вуснаў пераможцаў у традыцыйнай намінацыі “Мой любімы настаўнік”. Прачулыя словы адрасавалі выпускнікам выкладчыцы рускай мовы і літаратуры гімназіі Марына Бандарэнка, фізікі СШ №1 г. Лунінца — Раіса Кулеш, біялогіі Сш №2 — Алена Канапацкая, матэматыкі СШ №3 — Святлана Профіт, рускай мовы і літаратуры СШ №4 — Галіна Бут-Гусаім. Не менш хвалюючымі атрымаліся выступленні гімназіста Ільі Карпца, а таксама першакласнікаў, якія жадалі сваім старэйшым сябрам “всем найти дорогу, по которой хочется шагать, много счастья и чуть-чуть тревоги, верить в чудо и всегда дерзать!”.

Кружыліся ў святочным вальсе пасталеўшыя юнакі і дзяўчаты. Развітальным акордам несла наваколле водгукі свята. Бывай, школа! Бывай, дзяцінства! Вітаем цябе, дарослае жыццё! Няхай яно будзе шчаслівым!

Таццяна ВАЙЦЯХОЎСКАЯ

Add Comment

Войти с помощью: