Не ўпусціць час вялікага малака

доение молокаНягледзячы на тое, што травастоі сёлета небагатыя, час вялікага малака сельгасарганізацыі раёна стараюцца выкарыстаць эфектыўна.

У выйгрышы тыя, хто загадзя паклапаціўся аб абнаўленні і падкормцы мінеральнымі ўгнаеннямі сенажацей і пашы.

Па стану на 17 чэрвеня валавыя надоі ў параўнанні з мінулым годам павялічыліся ў цэлым па раёне больш як на 9 тон і склалі 181701 кілаграм. Найбольш прадуктыўныя каровы ўтрымліваюцца на фермах і пашы на Палескай станцыі, СВК “Вулькаўскі світанак” і “Лунінскі”, у філіяле “Лобчанскае” ААТ “Лунінецкі малочны завод” і ПУСП “Рэдзігерава-агра”. Штодзень ад адной каровы аператары машыннага даення гэтых гаспадарак атрымліваюць ад 15 з паловай да 13 з паловай літраў малака, тады як у сярэднім па раёне — 12,3. Ніжэйшыя за гэты паказчык надоі ў СВК “Багданаўка”, “Велута”, “Дзятлавіцкі”, “Гарадоцкі”, “Дварэцкі”, “Азярніца”, “Новае Палессе”, “Хваецкае” і КУП “Міжлескае”.

Пры таварнасці 89,1 працэнта на перапрацоўчае прадпрыемства 17 чэрвеня было дастаўлена амаль 162 тоны сыравіны. А гэта сметанковае масла, кефір, малако, тварог, якія штодзённа напаўняюць прылаўкі нашых, і не толькі, магазінаў.

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.