Падарункі ад фундатараў

146 колледжІх атрымалі ўсе абітурыенты, якія прыйшлі ў першы працоўны дзень прыёмнай камісіі ў політэхнічны каледж, каб падаць дакументы.

14 учарашніх 9-класнікаў вырашылі стаць прадаўцамі, аператарамі ЭВМ, электраманцёрамі і электразваршчыкамі. На думку адказнага сакратара камісіі Лізаветы Кавалевіч, усе юнакі і дзяўчаты, якія прыйшлі за прафесіяй, свядома зрабілі свой выбар. У каледжы пастараюцца іх не расчараваць, даўшы патрэбныя веды. Тут створаны ўсе ўмовы для вучобы і развіцця творчых і спартыўных задаткаў.

Адміністрацыя каледжа для сваіх першых абітурыентаў пастаралася зрабіць маленькае свята, арганізаваўшы бяспройгрышную латарэю. Прызы для яе прадаставілі РУВП “Граніт”, “Велком”, “Белдзяржстрах”, “Белаграпрамбанк”, райспажыўтаварыства і “Санта-Брэмар”. Не дзіўна, што большасць з тых, хто вырашыў падаць у першы дзень дакументы, вучні суседняй СШ №2. Да іх далучыліся і двое выпускнікоў Кажан-Гарадоцкай СШ.

Сёлета навучальная ўстанова расчыніць дзверы для 164 першакурснікаў. Гэта крыху больш, чым летась (155). З гэтага года тут можна набыць прафесію электрагазазваршчыка тым, хто мае сярэднюю адукацыю, тэрмін навучання — 10 месяцаў. А яшчэ — завочна вывучыцца на прадаўца. Кожны зможа выбраць прафесію, якая блізкая па духу і запатрабаваная работадаўцамі. Прыходзьце, не пашкадуеце!

 

Add Comment

Войти с помощью: