Рыбалка з наступствамі

Нашы супрацоўнікі разам са спецыялістамі паляўніча-рыбалоўнай гаспадаркі “Лунінец” правялі кантрольнае палявое мерапрыемства, у ходзе якога на беразе пойменнага вадаёма ракі Прыпяць затрымалі чатырох жыхароў Капыльскага раёна.

Здарэнне адбылося на возеры Сталпецкае (фонд запасу рыбалоўных угоддзяў) паблізу Намакрава. Браканьеры рыбачылі на дзвюх надзіманых гумавых лодках. У шэсць лескавых сетак трапілі 44 асобіны розных відаў рыбы агульнай вагой 25 кілаграмаў. Матэрыяльны ўрон склаў 34 мільёны 380 тысяч рублёў. Кампенсуюць парушальнікі і кошт незаконна здабытай прадукцыі — 3 мільёны 146 тысяч 400 рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

 

Add Comment

Войти с помощью: