Свінні — «пад мікраскопам»

Абстаноўка па недапушчэнню заносу віруса Афрыканскай чумы свіней застаецца складанай. Захворванне рэгіструецца на тэрыторыі Украіны, у рэспубліках Прыбалтыкі (Літве, Латвіі, Эстоніі), у Польшчы, а таксама ў рэгіёнах Расійскай Федэрацыі (Яраслаўскай, Бранскай, Арлоўскай, Варонежскай, Курскай, Калужскай, Маскоўскай і Валгаградскай абласцях).

Асноўнай крыніцай распаўсюджвання хваробы з’яўляецца дзікі кабан і кармы, якія не прайшлі тэрмічную апрацоўку. Акрамя таго, пагроза занясення віруса на тэрыторыю раёна і краіны ў цэлым узнікае пры продажы свіней ва неўстаноўленых месцах без узгаднення з ветэрынарнай службай раёна і адсутнасці ветэрынарных суправаджальных дакументаў, якія пацвярджаюць бяспеку мясцовасці.

У сувязі з наступленнем аптымальнага надвор’я для масавага адпачынку людзей на вадаёмах і рэках, наведвання лясоў для збору грыбоў і ягад павялічваецца небяспека заносу віруса АЧС на прыватныя падворкі. Не дапусціць гэта дапаможа захаванне ветэрынарна-санітарных правіл. У прыватнасці: пасля прыходу з лесу неабходна правесці апрацоўку транспартнага сродку; пры наведванні дапаможных гаспадарак змяніць або апрацаваць адзенне і абутак; душ і апрацоўку адкрытых участкаў цела праводзіць з дэзінфіцыруючымі сродкамі. У выпадку выяўлення ў лесе загінуўшых дзікіх кабаноў, неабходна паведамляць у ветэрынарную службу раёна па тэлефонах: 626-80, 2-13-06, у ДЛГУ “Лунінецкі лясгас” або КУП ПРГ “Лунінец” на нумары 3-42-09, 8-044-739-87-96. Забараняецца таксама выгульнае ўтрыманне свіней, наведванне падворкаў пабочнымі асобамі і вываз харчовых адходаў у лясныя масівы і на звалкі.

Для кармлення свіней трэба выкарыстоўваць кармы, якія прайшлі тэрмічную апрацоўку, а таксама грануляваныя камбікармы вытворчасці заводаў Рэспублікі Беларусь, набытыя ў рознічным гандлі. Забараняецца купляць камбікармы ў прыватных асоб, якія не маюць дакументаў, пацвярджаючых іх якасць і бяспеку. Тэрмічную апрацоўку харчовых адходаў, а таксама кармоў расліннага і жывёльнага паходжання трэба праводзіць на працягу 5 хвілін пры тэмпературы не менш як +80 градусаў.

У выпадку захворвання свіней або падзяжу іх на прыватным падворку паведамляйце ветэрынарнай службе гаспадарак і раёна, якія высвятляць прычыну. Не выкідвайце памерлых жывёлін у лясныя масівы.

Выдатна разумеем, што гадаваць свіней на падворку — гэта неад’емная частка жыцця вяскоўцаў. З мэтай недапушчэння заносу на тэрыторыю Лунінеччыны віруса АЧС, аб выпадках продажу ў населеных пунктах кармоў і жывых жывёлін без суправаджальных ветэрынарных дакументаў інфармуйце ветэрынарную службу раёна, участковага інспектара, або старшынь сельскіх Саветаў.

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.