Тут Вам дапамогуць

госконтрольЛетась у Пінскі міжраённы аддзел упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці паступіла 77 зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Гэта на 26 працэнтаў больш, чым летась. Справядлівасці дзеля, варта заўважыць, што пачатак 2015 года статыстыку паправіў: наш аддзел атрымаў прыкладна на трэць зваротаў менш, чым у адпаведным перыядзе мінулага года. Мелі магчымасць людзі звярнуцца на выязныя прыёмы і “прамыя тэлефонныя лініі”, якіх летась і сёлета было 17.

А цяпер — аб тэматыцы скаргаў. Па-ранейшаму актуальным застаюцца пытанні парушэння парадку ажыццяўлення прадпрымальніцкай і эканамічнай дзейнасці, утойванне ці заніжэнне прыбытку і даходаў, ухіленне ад пагашэння крэдыторскай запазычанасці і іншае.

Здараецца, да нас трапляюць скаргі, якія знаходзяцца па-за кампетэнцыяй аддзела фінансавых расследаванняў. У такім выпадку накіроўваем іх у іншыя арганізацыі з абавязковым паведамленнем аб гэтым заяўляльніку. За мінулы год і першы квартал 2015-га такіх было 12.

За гэты час у міжрайаддзеле разгледжана 70 зваротаў. Па іх выніках да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 8 фізічных асоб і 2 суб’екты гаспадарання, узбуджана 5 крымінальных спраў. Ад накладання штрафаў у бюджэт паступіла амаль 15,9 мільёна рублёў. У поле зроку спецыялістаў трапілі грамадзяне, якія без рэгістрацыі ІП займаліся гандлем патрыманымі аўтамабілямі, а таксама тыя, хто рызыкнуў прысвоіць маёмасць ці растраціць сродкі, якія ім не належалі. Нярэдка ў правапрымяніцельнай практыцы працуем з артыкуламі, якія прадугледжваюць адказнасць за выманьванне крэдытаў і субсідый. Так, дырэктар аднаго з прыватных прадпрыемстваў прадставіла заведама падманныя дакументы і звесткі, якія мелі важнае значэнне пры прыняцці рашэння аб крэдытаванні. Пазней яна ж наўмысна не паведаміла аб абставінах, якія маглі стаць прычынай для спынення крэдытавання. У выніку крэдыты ў суме 99 000 і 55 900 долараў ЗША застаюцца непагашанымі, а супраць кіраўніка ўзбуджана крымінальная справа.

Аператыўна рэагуем на паведамленні аб парушэннях парадку прыёму грашовых сродкаў пры рэалізацыі тавараў за наяўны разлік без афармлення квітанцый і прымянення касавых апаратаў ці спецыяльных камп’ютарных сістэм і плацёжных тэрміналаў. Прадугледжаны штрафныя санкцыі і за парушэнні вядзення бухгалтарскага ўліку, непрад’яўлення Кнігі заўваг і прапаноў.

Зусім нядаўна быў складзены адміністрацыйны пратакол на грамадзянку З., якая дапусціла парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву. Жанчына рэалізоўвала медыцынскі прэпарат па завышанай цане, якая не адпавядала той, што ўказана на ўпакоўцы. У выніку паплацілася штрафам.

У мэтах аператыўнага рэагавання на паступаючую інфармацыю аб супрацьпраўнай дзейнасці ў сферы эканомікі ў Пінскім міжраённым аддзеле працуе тэлефон даверу 8-(0165)-32-30-63. Ёсць магчымасць асабіста расказаць пра свае праблемы, наведаўшы міжрайаддзел па адрасе: г. Пінск, вул. Леніна, 25. Мы заўсёды пастараемся вам дапамагчы.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.