Вышэйшы дывізіён уступае ў барацьбу за кубак

кубок беларуси по футболуУ сталічным Доме футбола адбылася жараб’ёўка 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе сезона 2015/2016.

У адпаведнасці з дакументамі рэгламента на гэтай стадыі да пераможцаў 2-га кваліфікацыйнага раўнда дадаліся 14 клубаў “Беларусбанк» — вышэйшай лігі, а таксама два клубы першай лігі — “Смаргонь” і “Іслач”. У 1/16 фіналу сапернікі сыграюць па 2 гульні: дома і на выездзе. Мікашэвіцкі “Граніт” першыя паядынкі правядзе з камандай “Ашмяны”, выступаючай у другой лізе.

Матчы пройдуць 18-19 ліпеня, паядынкі ў адказ адбудуцца 1-2 жніўня. У выпадку нічыйных вынікаў двухраундавага супрацьстаяння дзейнічае правіла выязнога гола.

Фінал Кубка Рэспублікі Беларусь будзе згуляны ў маі 2016 года ў Брэсце.

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.