Забяспечыць вяскоўцаў сучаснымі выгодамі

карлюкЖыццю ў аграгарадках Лунінеччыны могуць па-добраму пазайздросціць жыхары шматпавярховак райцэнтра: дзіўная прырода, прасторныя сядзібы, урадлівыя ўчасткі… Вядома, тут працуюць з самага ранку да позняга вечара, але ж чыстае паветра і шчодрая зямля адорваюць добрым самаадчуваннем і багатым ураджаем. Сучасныя выгоды цывілізацыі, якімі карыстаюцца вяскоўцы, ніколькі не адрозніваюцца ад гарадскіх.

У гэтым перакананы дэпутат Баравецкай выбарчай акругі №13, пракурор раёна Аляксандр КАРЛЮК. Навічок у дэпутацкім корпусе XXVII склікання, тым не менш адказна ставіцца да абавязкаў народнага выбранніка. I прыязджае да сваіх выбаршчыкаў не толькі ў вызначаныя графікам дні прыёму. Так, з задавальненнем прыняў запрашэнне паўдзельнічаць ва ўрачыстай лінейцы з нагоды апошняга званка ў Дзятлавіцкай сярэдняй школе. Сюды Аляксандр Паўлавіч завітаў з падарункамі, фундатарамі якіх выступілі АБФФ і «Белінвестбанк». Мячы будуць вельмі дарэчы першакласнікам на ўроках фізкультуры. Нездарма прозвішчы мясцовых спартсменаў гучаць на шматлікіх спаборніцтвах!

Першая серада кожнага месяца выдаецца даволі насычанай на праблемныя гутаркі з вяскоўцамі. Звяртаюцца людзі з просьбай працаўладкавання ў сельгаскааператыў, вырашаюць зямельныя спрэчкі. Пэўны час трымалася на кантролі пытанне аб рамонце даху ў дзіцячым садку. Цяпер там усё добра. Аператыўна Аляксандр Паўлавіч разгледзеў звароты пенсіянераў аб правядзенні прыроднага газу, рэканструкцыі моста праз раку, вывазу цвёрдых камунальных адходаў. Бывае так, што дапамогі просяць не толькі як у дэпутата, але як пракурора, калі размова ідзе пра крымінальныя і грамадзянскія справы. Па апошняй запомнілася адзінокая жыхарка. Ёй растлумачылі ўсе юрыдычныя нюансы, праз сацыяльную службу аказалі матэрыяльную дапамогу. Самае вялікае жаданне ў выбаршчыкаў — заасфальтаваць адрэзак дарогі ад паварота на Бараўцы да Дзятлавіч. Ведае аб ім і Аляксандр Паўлавіч, разумеючы, колькі нязручнасцей ад пылу церпяць гаспадары прылягаючых дамоў. Пакуль сітуацыя застаецца на кантролі.

Вырашыць хвалюючыя праблемы з дэпутатам А.П. Карлюком могуць жыхары вёсак Бараўцы і Купаўцы, а таксама Дзятлавіч — вуліцы К. Велесюка, Ціхая, Рабінавая, Лунінецкая, Астраўковая, Рачная, Маладзёжная, Новая, Зялёная, 8 Сакавіка, Садовая, Лугавая, Камуністычная, Сасновая, Лясная, Савецкая (дамы №165, 2-40), завулкаў Пушкінскі і Маладзёжны. Прыём грамадзян ажыццяўляецца ў кабінеце старшыні сельвыканкама. Тэлефоны для папярэдняга запісу: 3-13-12, 2-11-41.

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.