3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

день независимости

ДАРАГІЯ ВЕТЭРАНЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ, ЖЫХАРЫ І ГОСЦІ РАЕНА!

Прыміце сардэчныя ВІНШАВАННІ з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Наша краіна прайшла цяжкі і доўгі гістарычны шлях да зацвярджэн дзяржаўнасці і суверэнітэту, адстаяўшы права самастойна вырашаць свой лес і будаваць будучае. Гэтае свята заваевана подзвігамі тых, хто не шкадаваўшы сваіх жыццяў, змагаўся за незалежнасць Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Дзякуючы мужнасці старэйшага пакалення, якое годна прайшло праз усе выпрабаванні, мы мірна жывем і працуем на роднай зямлі. Прыміце за гэта словы шчырай удзячнасці, дарагія ветэраны. Ваш жыццевы подзвіг стаў асновай сенняшніх поспехаў Беларусі. Нашы дасягненні будзем прымнажаць паўсядзеннай карпатлівай працай, з тым, каб Радзіма была моцнай і квітнеючай.

Дарагія землякі! Ад усёй душы жадаем усім святочнага настрою, здароўя, шчасця, дабрабыту і мірнага неба над галавой!

З Днем Незалежнасці!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

 

ШАНОЎНЫЯ ЖЫХАРЫ ЛУНІНЕЧЧЫНЫ!

Прыміце шчырыя ВІНШАВАННІ з галоўным дзяржаўным святам нашай краіны — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Гэта свята аб’ядноўвае ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю Айчыны і верыць у яе годнае будучае. Мы ў вечным даўгу перад тымі, хто на сваіх плячах вынес, выпакутаваў Вялікую Перамогу над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Кожнага з нас перапаўняе пачуцце вялікай удзячнасці тым людзям, якія сваімі рукамі выкавалі гэтую Перамогу, гераічна змагаўшыся на фронце, у партызанскіх атрадах або працуючы ў тыле. Дзякуючы самаадданасці, мужнасці і патрыятызму абаронцаў Беларусі наш народ атрымаў права жыць пад мірным небам. У гэты светлы і радасны для ўсяго народа дзень прыміце пажаданні моцнага здароўя, радасці, дабрабыту, цяпла і клопату блізкіх, вялікага чалавечага шчасця. Няхай над нашай роднай Беларуссю заўседы будзе чыстае мірнае неба, спакой у сэрцах людзей і дабрабыт у дамах!

З найлепшымі пажаданнямі —
Таццяна УДАВЕНКА, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
Валянціна ВЕРАС, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Add Comment

Войти с помощью: